Хто з кім і супраць каго сябруюць у беларускай апазіцыі?
Адзін просты графік, які тлумачыць усе дачыненні ўнутры апазіцыі.
Зміцер Панкавец , Ілля Шыла· 31 Сакавіка 2015

Апазіцыйныя палітычныя сілы зноў не здолелі аб’яднаць свае намаганні, каб вылучыць адзінага альтэрнатыўнага кандыдата на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Амаль як было ў 2010-м, калі праціўнікі сённяшняй улады рушылі на выбары аж васьмю калонамі. З адзіным адрозненнем, што цяпер жадаючых выставіць сваю кандыдатуру значна меней.

Чаму так здараецца? Што ж замінае апазіцыі аб’яднацца? Для гэтага мы разглядзелі ўзаемаадносіны паміж асноўнымі гульцамі апазіцыйнага поля.

Сапраўды, адзінадушнасцю там і не пахла. Прычым, найчасцей гэтыя канфлікты не маюць за сабой пэўнага ідэалагічнага падмурку, у каштоўнасным плане арганізацыям няма чаго дзяліць паміж сабой (за выключэннем “Справядлівага свету”). А на першы план выходзяць асабістыя стасункі, былыя крыўды і канфлікты.

З іншага боку, сённяшнія альянсы ўнутры апазіцыі часта даволі сітуацыйныя. І праз нейкі час былыя ворагі могуць плаўна пераходзіць у стан хаўруснікаў (прыклад Руху “За свабоду” і “Гавары праўду”) і наадварот (БХД і Рух “За Свабоду”).

Варта адзначыць, што застаецца пэўная невядомасць у пазіцыі Міколы Статкевіча праз ізаляцыю палітыка ў турме і не пастаянную магчымасць атрымліваць ад яго весткі па бягучых пытаннях.

Апісанне стасункаў высвечваецца пры навядзенні на адпаведнае кола ў полі.
Пазітыўныя стасункі
Усё складана
Негатыўныя стасункі
РЗС
Рух "За Свабоду"
ПБНФ
Партыя БНФ
Статкевіч
Мікалай Статкевіч, палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты
"ЕБ"
"Еўрапейская Беларусь"
"ГП"
"Гавары праўду"
АГП
Аб'яднаная грамадзянская партыя
БХД
Беларуская хрысціянская дэмакратыя
БПЛ "СС"
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"
БСДП "Г"
БСДП "Грамада"
РЗС
Рух "За Свабоду"
Рух "За Свабоду" - Партыя БНФ Паміж арганізацыямі пазітыўныя адносіны. Ёсць узгадненне пытанняў, частыя перамовы. Перакрыжаванняў інтарэсаў няма. Існуе ўзаемны давер.
Рух "За Свабоду" - Мікалай Статкевіч Абсалютна негатыўныя. Унутры "Руха" нават можна пачуць аб тым, што Статкевіч з'яўляецца правакатарам. Падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах Статкевіча Рух не мае намеру.
Рух "За Свабоду" - "Еўрапейская Беларусь" На нажах. "Хартыю" не задавальняе прымірэнчая пазіцыя Руха "За Свабоду" ў дачыненні да беларускіх уладаў. "Адбевацель М" - гэта ці не самае мяккае, што можна пачуць у дачыненні да Мілінкевіча.
Рух "За Свабоду" - "Гавары праўду" Акуратнае стаўленне. Вельмі адрозніваюцца пазіцыі Мілінкевіча і Губарэвіча. Мілінкевічу хутчэй уласціва не давяраць "Гавары праўду", тады як Губарэвіч настойвае на больш шчыльных кантактах. Партнёры па "Народным рэферэндуме".
Рух "За Свабоду" - Аб'яднаная грамадзянская партыя Крыху горш, чым у БНФ і АГП. За арганізацыямі цягнецца даўнія негатыўныя адносіны паміж Лябедзькам і Мілінкевічам.
Рух "За Свабоду" - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Бакі не давяраюць адзін аднаму пасля таго, як БХД разваліў Беларускі незалежніцкі блок, што прывяло да адмовы Аляксандра Мілінкевіча высоўваць кандыдатуру на выбарчую кампанію 2010-ага году.
Рух "За Свабоду" - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Кантакты спыніліся пасля сыходу Віктара Карняенкі з Руху "За Свабоду". Раней арганізацыі разам займаліся назіраннем за выбарамі.
Рух "За Свабоду" - БСДП "Грамада" Рух "За Свабоду" не разглядае БСДП як сур'ёзнага самастойнага гульца.
ПБНФ
Партыя БНФ
Партыя БНФ - Рух "За Свабоду" Паміж арганізацыямі пазітыўныя адносіны. Ёсць узгадненне пытанняў, частыя перамовы. Перакрыжаванняў інтарэсаў няма. Існуе ўзаемны давер.
Партыя БНФ - Мікалай Статкевіч Цвёрдай пазіцыі няма. Ёсць павага з боку БНФ да Статкевіча. Пастаянныя згадванні Міколы і патрабаванні вызваліць яго з турмы. Але пры гэтым ёсць згадкі з мінулага, дзе Статкевіч дэманстраваў сябе, як некамандны гулец.
Партыя БНФ - "Еўрапейская Беларусь" Узаеманегатыўнае стаўленне. Існавалі перыяды тактычнага пацяплення, калі "Еўрапейская Беларусь" спрабавала скарыстаць актывістаў БНФ у сваіх палітычных кампаніях. Сёння камунікацый паміж суб'ектамі не існуе.
Партыя БНФ - "Гавары праўду" Фармальна партнёры па "Народным рэферэндуме". Паміж арганізацыямі існуе акуратны нейтралітэт, без абвінавачванняў з абодвух бакоў. На сённяшні дзень можна казаць пра стратэгічнае сяброўства.
Партыя БНФ - Аб'яднаная грамадзянская партыя За апошнія гады адносіны пагоршыліся, хаця фармальна ніякіх падставаў няма. Ідэалагічных супярэчнасцяў паміж БНФ і АГП не існуе.
Партыя БНФ - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Адносіны даволі сумбурныя і залежаць ад канкрэтных лідараў БХД. Севярынец мае цудоўныя адносіны з Янукевічам. А вось адносіны Рымашэўскага і Янукевіча нацягнутыя.
Партыя БНФ - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Адносін на сённяшні дзень няма ніякіх. Сябры БНФ час ад часу падымаюць пытанне аб спыненні кантактаў са "Справядлівым светам", але кіраўніцтва кажа аб тым, што спыняць няма чаго.
Партыя БНФ - БСДП "Грамада" Стасункі паміж партыямі на дадзены момант пазітыўныя.
Статкевіч
Мікалай Статкевіч, палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты
Мікалай Статкевіч - Рух "За Свабоду" Абсалютна негатыўныя. Унутры "Руха" нават можна пачуць аб тым, што Статкевіч з'яўляецца правакатарам. Падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах Статкевіча Рух не мае намеру.
Мікалай Статкевіч - Партыя БНФ Цвёрдай пазіцыі няма. Ёсць павага з боку БНФ да Статкевіча. Пастаянныя згадванні Міколы і патрабаванні вызваліць яго з турмы. Але пры гэтым ёсць згадкі з мінулага, дзе Статкевіч дэманстраваў сябе, як некамандны гулец.
Мікалай Статкевіч - "Еўрапейская Беларусь" На сённяшні дзень адзіны кандыдат у прэзідэнты, якога гатова падтрымаць "Хартыя" - гэта Мікола Статкевіч. За яго вылучэнне выказваўся лідар "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў.
Мікалай Статкевіч - "Гавары праўду" Лідар "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў асабіста выказаў ідэю аб вылучэнні Міколы Статкевіча на пасаду прэзідэнта ад апазіцыйных сілаў. Праўда, пазней Някляеў падкрэсліваў, што гэтая ягоная асабістая пазіцыя, а не пазіцыя арганізацыі.
Мікалай Статкевіч - Аб'яднаная грамадзянская партыя АГП выступала з ідэяй вылучэння Статкевіча ў якасці аднаго са спікераў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Аднак каманда Статкевіча настойвае на тым, каб палітвязень быў адзіным кандыдатам, на што АГП не можа пагадзіцца, бо Лябедзька сам хоча паўдзельнічаць у выбарах.
Мікалай Статкевіч - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Бакі не могуць прыйсці да ўзаемапаразумення. БХД нібыта і не супраць падтрымаць кандыдатуру Статкевіча, але да агульнага рашэння прыйсці ніяк не атрымліваецца.
Мікалай Статкевіч - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Кантактаў няма.
Мікалай Статкевіч - БСДП "Грамада" Унутры БСДП існуе даўняе негатыўнае стаўленне да Міколы Статкевіча, якога лічаць вінаватым у развале сацыял-дэмакратычнага руху.
"ЕБ"
"Eўрапейская Беларусь"
"Еўрапейская Беларусь" - Рух "За Свабоду" На нажах. "Хартыю" не задавальняе прымірэнчая пазіцыя Руха "За Свабоду" ў дачыненні да беларускіх уладаў. "Адбевацель М" - гэта ці не самае мяккае, што можна пачуць у дачыненні да Мілінкевіча.
"Еўрапейская Беларусь" - Партыя БНФ Узаеманегатыўнае стаўленне. Існавалі перыяды тактычнага пацяплення, калі "Еўрапейская Беларусь" спрабавала скарыстаць актывістаў БНФ у сваіх палітычных кампаніях. Сёння камунікацый паміж суб'ектамі не існуе.
"Еўрапейская Беларусь" - Мікалай Статкевіч На сённяшні дзень адзіны кандыдат у прэзідэнты, якога гатова падтрымаць "Хартыя" - гэта Мікола Статкевіч. За яго вылучэнне выказваўся лідар "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў.
"Еўрапейская Беларусь" - "Гавары праўду" Адносіны вельмі негатыўныя. Яшчэ горшыя, чым у "ЕБ" і "Руха". Гэта цягнецца ад прэзідэнцкай кампаніі 2010, а таксама ўсяго, што адбылося пасля. Найперш маецца на ўвазе выступ на БТ Андрэя Дзмітрыева ў ноч пасля 19 снежня.
"Еўрапейская Беларусь" - Аб'яднаная грамадзянская партыя АГП хутчэй у плюсе. Пасля парламенцкіх выбараў 2012 года, дзе АГП агітавала за байкот адбылося пэўнае збліжэнне. Але яно так і не перарасло ў паўнавартасную кааліцыю.
"Еўрапейская Беларусь" - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Сяброўскі нейтралітэт. Лідары БХД нярэдка маюць магчымасць выказвацца аб актуальных праблемах на пляцоўцы "Хартыі". Тым не менш, БХД не кажа аб байкоце прэзідэнцкіх выбараў, што ў будучыні можа негатыўна сказацца на адносінах. Ніякіх дамоваў няма.
"Еўрапейская Беларусь" - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Сфармуляванага стаўлення няма. Хартыя хутчэй ігнаруе "Справядлівы свет", чым крытыкуе.
"Еўрапейская Беларусь" - БСДП "Грамада" Стаўленне "Хартыі" да сацыял-дэмакратаў гэткае ж, як і да астатніх удзельнікаў "Народнага рэферэндума". Крайне негатыўнае.
"ГП"
"Гавары праўду"
"Гавары праўду" - Рух "За Свабоду" Акуратнае стаўленне. Вельмі адрозніваюцца пазіцыі Мілінкевіча і Губарэвіча. Мілінкевічу хутчэй уласціва не давяраць "Гавары праўду", тады як Губарэвіч настойвае на больш шчыльных кантактах. Партнёры па "Народным рэферэндуме".
"Гавары праўду" - Партыя БНФ Фармальна партнёры па "Народным рэферэндуме". Паміж арганізацыямі існуе акуратны нейтралітэт, без абвінавачванняў з абодвух бакоў. На сённяшні дзень можна казаць пра стратэгічнае сяброўства.
"Гавары праўду" - Мікалай Статкевіч Лідар "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў асабіста выказаў ідэю аб вылучэнні Міколы Статкевіча на пасаду прэзідэнта ад апазіцыйных сілаў. Праўда, пазней Някляеў падкрэсліваў, што гэтая ягоная асабістая пазіцыя, а не пазіцыя арганізацыі.
"Гавары праўду" - "Еўрапейская Беларусь" Адносіны вельмі негатыўныя. Яшчэ горшыя, чым у "ЕБ" і "Руха". Гэта цягнецца ад прэзідэнцкай кампаніі 2010, а таксама ўсяго, што адбылося пасля. Найперш маецца на ўвазе выступ на БТ Андрэя Дзмітрыева ў ноч пасля 19 снежня.
"Гавары праўду" - Аб'яднаная грамадзянская партыя Адносіны негатыўныя. Вялікую ролю тут грае асабіста непрыязнь паміж Анатолем Лябедзькам і Андрэем Дзмітрыевым. Дзмітрыеў - былы сябра АГП, які быў выключаны з партыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Падчас папярэдняй кампаніі да пэўнага перыяду актыўна кантактавалі. Аднак у выніку Яраслаў Раманчук адмовіўся зняць сваю кандыдатуру на карысць Някляева, што таксама наклала свой негатыўны адбітак.
"Гавары праўду" - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Лідары БХД кажуць, што іхняя партыя гатовая падтрымаць Уладзіміра Някляева ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ў тым выпадку, калі ў кампаніі не будзе ўдзельнічаць намеснік старшыні "ГП" Андрэй Дзмітрыеў. Памятны выпадак, калі прадстаўнік "ГП" Аляксандр Фядута даў выспятка лідару БХД Віталю Рымашэўскаму.
"Гавары праўду" - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Маюць рэгулярныя сустрэчы. У асноўным праз Сяргея Вазняка, які некалі быў адным з кіраўнікоў "Справядлівага свету". Праўда, пакуль што ў "Гавары праўду" не атрымліваецца перацягнуць "СС" на свой бок.
"Гавары праўду" - БСДП "Грамада" На сённяшні дзень БСДП цалкам пад уплывам "Гавары праўду". Казаць пра нейкую незалежную ад "ГП" пазіцыю сацыял-дэмакратаў проста не выпадае.
АГП
Аб'яднаная грамадзянская партыя
Аб'яднаная грамадзянская партыя - Рух "За Свабоду" Крыху горш, чым у БНФ і АГП. За арганізацыямі цягнецца даўнія негатыўныя адносіны паміж Лябедзькам і Мілінкевічам.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - Партыя БНФ За апошнія гады адносіны пагоршыліся, хаця фармальна ніякіх падставаў няма. Ідэалагічных супярэчнасцяў паміж БНФ і АГП не існуе.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - Мікалай Статкевіч АГП выступала з ідэяй вылучэння Статкевіча ў якасці аднаго са спікераў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Аднак каманда Статкевіча настойвае на тым, каб палітвязень быў адзіным кандыдатам, на што АГП не можа пагадзіцца, бо Лябедзька сам хоча паўдзельнічаць у выбарах.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - "Еўрапейская Беларусь" АГП хутчэй у плюсе. Пасля парламенцкіх выбараў 2012 года, дзе АГП агітавала за байкот адбылося пэўнае збліжэнне. Але яно так і не перарасло ў паўнавартасную кааліцыю.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - "Гавары праўду" Адносіны негатыўныя. Вялікую ролю тут грае асабіста непрыязнь паміж Анатолем Лябедзькам і Андрэем Дзмітрыевым. Дзмітрыеў - былы сябра АГП, які быў выключаны з партыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Падчас папярэдняй кампаніі да пэўнага перыяду актыўна кантактавалі. Аднак у выніку Яраслаў Раманчук адмовіўся зняць сваю кандыдатуру на карысць Някляева, што таксама наклала свой негатыўны адбітак.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Прыязныя дачыненні. Хаця знайсці агульныя кропкі судакранання не заўсёды лёгка. Былі хаўруснікамі падчас апошняй парламенцкай кампаніі, калі многія сябры БХД былі зарэгістраваныя кандыдатамі ад АГП. Пасля стварэння кааліцыі "Талака" адносіны крыху ахаладзелі, але негатыву няма.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Лідары АГП і "СС" Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін маюць пазітыўныя асабістыя і партыйныя адносіны. АГП і "Справядлівы свет" сталі ядром кааліцыі "Талака". Лябедзька выступае катэгарычна супраць выключэння экс-камуністаў з апазіцыйных аб'яднанняў. Хаця нейкага выніку гэткага хаўрусу пакуль не бачна. "Справядлівы свет" яшчэ не падтрымаў кандыдатуры Лябедзькі на будучых прэзідэнціх выбарах.
Аб'яднаная грамадзянская партыя - БСДП "Грамада" Кантакты ёсць толькі ў рамках міжнародных сустрэчаў. А таксама па вызначэнні працэдуры абрання адзінага кандыдата.
БХД
Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - Рух "За Свабоду" Бакі не давяраюць адзін аднаму пасля таго, як БХД разваліў Беларускі незалежніцкі блок, што прывяло да адмовы Аляксандра Мілінкевіча высоўваць кандыдатуру на выбарчую кампанію 2010-ага году.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - Партыя БНФ Адносіны даволі сумбурныя і залежаць ад канкрэтных лідараў БХД. Севярынец мае цудоўныя адносіны з Янукевічам. А вось адносіны Рымашэўскага і Янукевіча нацягнутыя.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - Мікалай Статкевіч Бакі не могуць прыйсці да ўзаемапаразумення. БХД нібыта і не супраць падтрымаць кандыдатуру Статкевіча, але да агульнага рашэння прыйсці ніяк не атрымліваецца.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - "Еўрапейская Беларусь" Сяброўскі нейтралітэт. Лідары БХД нярэдка маюць магчымасць выказвацца аб актуальных праблемах на пляцоўцы "Хартыі". Тым не менш, БХД не кажа аб байкоце прэзідэнцкіх выбараў, што ў будучыні можа негатыўна сказацца на адносінах. Ніякіх дамоваў няма.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - "Гавары праўду" Лідары БХД кажуць, што іхняя партыя гатовая падтрымаць Уладзіміра Някляева ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ў тым выпадку, калі ў кампаніі не будзе ўдзельнічаць намеснік старшыні "ГП" Андрэй Дзмітрыеў. Памятны выпадак, калі прадстаўнік "ГП" Аляксандр Фядута даў выспятка лідару БХД Віталю Рымашэўскаму.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - Аб'яднаная грамадзянская партыя Прыязныя дачыненні. Хаця знайсці агульныя кропкі судакранання не заўсёды лёгка. Былі хаўруснікамі падчас апошняй парламенцкай кампаніі, калі многія сябры БХД былі зарэгістраваныя кандыдатамі ад АГП. Пасля стварэння кааліцыі "Талака" адносіны крыху ахаладзелі, але негатыву няма.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Ідэалагічнае непрыманне адно аднаго. БХД нават выступае за выкіданне "Справядлівага свету" з усіх дэмакратычных кааліцый. Асабліва гэта абвастрылася пасля ўкраінскага крызісу, калі Сяргей Калякін сказаў, што Расія абараняе людзей у Крыме.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя - БСДП "Грамада" У БХД мяркуюць, што сацыл-дэмакраты не маюць ніякай палітычнай вагі. Маўляў, прасцей мець справы непасрэдна з "Гавары праўду".
БПЛ "СС"
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - Рух "За Свабоду" Кантакты спыніліся пасля сыходу Віктара Карняенкі з Руху "За Свабоду". Раней арганізацыі разам займаліся назіраннем за выбарамі.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - Партыя БНФ Адносіны на сённяшні дзень няма ніякіх. Сябры БНФ час ад часу падымаюць пытанне аб спыненні кантактаў са "Справядлівым светам", але кіраўніцтва кажа аб тым, што спыняць няма чаго.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - Мікалай Статкевіч Кантактаў няма.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - "Еўрапейская Беларусь" Сфармуляванага стаўлення няма. Хартыя хутчэй ігнаруе "Справядлівы свет", чым крытыкуе.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - "Гавары праўду" Маюць рэгулярныя сустрэчы. У асноўным праз Сяргея Вазняка, які некалі быў адным з кіраўнікоў "Справядлівага свету". Праўда, пакуль што ў "Гавары праўду" не атрымліваецца перацягнуць "СС" на свой бок.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - Аб'яднаная грамадзянская партыя Лідары АГП і "СС" Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін маюць пазітыўныя асабістыя і партыйныя адносіны. АГП і "Справядлівы свет" сталі ядром кааліцыі "Талака". Лябедзька выступае катэгарычна супраць выключэння экс-камуністаў з апазіцыйных аб'яднанняў. Хаця нейкага выніку гэткага хаўрусу пакуль не бачна. "Справядлівы свет" яшчэ не падтрымаў кандыдатуры Лябедзькі на будучых прэзідэнціх выбарах.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - Беларуская хрысціянская дэмакратыя Ідэалагічнае непрыманне адно аднаго. БХД нават выступае за выкіданне "Справядлівага свету" з усіх дэмакратычных кааліцый. Асабліва гэта абвастрылася пасля ўкраінскага крызісу, калі Сяргей Калякін сказаў, што Расія абараняе людзей у Крыме.
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - БСДП "Грамада" Раней партыі мелі шмат супольных праектаў унутры краіны. Ездзілі разам на адукацыйныя праграмы за мяжу. Цяпер супрацоўніцтва выглядае замарожаным.
БСПД "Г"
БСДП "Грамада"
БСДП "Грамада" - Рух "За Свабоду" Рух "За Свабоду" не разглядае БСДП як сур'ёзнага самастойнага гульца.
БСДП "Грамада" - Партыя БНФ Стасункі паміж партыямі на дадзены момант пазітыўныя.
БСДП "Грамада" - Мікалай Статкевіч Унутры БСДП існуе даўняе негатыўнае стаўленне да Міколы Статкевіча, якога лічаць вінаватым у развале сацыял-дэмакратычнага руху.
БСДП "Грамада" - "Еўрапейская Беларусь" Стаўленне "Хартыі" да сацыял-дэмакратаў гэткае ж, як і да астатніх удзельнікаў "Народнага рэферэндума". Крайне негатыўнае.
БСДП "Грамада" - "Гавары праўду" На сённяшні дзень БСДП цалкам пад уплывам "Гавары праўду". Казаць пра нейкую незалежную ад "ГП" пазіцыю сацыял-дэмакратаў проста не выпадае.
БСДП "Грамада" - Аб'яднаная грамадзянская партыя Кантакты ёсць толькі ў рамках міжнародных сустрэчаў. А таксама па вызначэнні працэдуры абрання адзінага кандыдата.
БСДП "Грамада" - Беларуская хрысціянская дэмакратыя У БХД мяркуюць, што сацыл-дэмакраты не маюць ніякай палітычнай вагі. Маўляў, прасцей мець справы непасрэдна з "Гавары праўду".
БСДП "Грамада" - Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Раней партыі мелі шмат супольных праектаў унутры краіны. Ездзілі разам на адукацыйныя праграмы за мяжу. Цяпер супрацоўніцтва выглядае замарожаным.
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Марк Леанард (пераклад Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях) · 7 Траўня
Зіма блізка ў Еўрапейскім Саюзе?
Зіма блізка ў Еўрапейскім Саюзе?
Шматлікія назіральнікі чакаюць вялікае супрацьстаянне паміж сіламі «адкрытых» і «закрытых» грамадстваў на выбарах у Еўрапейскі парламент у траўні, дзе на коне – будучыня ЕС. Яны не дарма баяцца, але прычына страху памылковая.
Алесь Ганчаронак · 30 Красавіка
11 графікаў, якія тлумачаць, што адбываецца з чыгуначным транспартам
11 графікаў, якія тлумачаць, што адбываецца з чыгуначным транспартам
Што вам трэба ведаць з даследавання Сусветнага банка, прысвечанага нашай любай Беларускай чыгунцы.
LIVE: Як зрабіць Беларусь нармальнай — тры (не) відавочныя ідэі
LIVE: Як зрабіць Беларусь нармальнай — тры (не) відавочныя ідэі
Каманда “Ідэйнага падкасту” правяла публічны запіс, пазнаёмілася са слухачамі і прапанавала (не) новыя рашэнні для краіны.