Беларускі тэст на палітычныя погляды
Мы зрабілі тэст без класічных канцэпцый, а з рэальнай айчыннай палітыкай.
Іван Шыла, Ілля Шыла· 11 Жніўня 2016

Апазіцыя не была ў парламенце больш за дзесяць гадоў, палітыкі становяцца праваабаронцамі, а партыі не абнаўляюць праграмы гадамі – затое ствараюць кааліцыю за кааліцыяй. Таму робячы тэст, мы глядзелі на рэальны стан рэчаў, а не на класічныя ідэалогіі, як гэта робіцца ў многіх іншых краінах.

Болей за тое, гэты тэст не прысвечаны выбарам у Палату прадстаўнікоў, бо не ўсе названыя арганізацыі ў іх удзельнічаюць, не ўсе нават знаходзяцца ў Беларусі. Наш тэст пра беларускую палітыку сёння, пра яе стан у 2016-ым годзе.

Малы бізнес выратуе краіну
Пакуль не позна, трэба распрадаваць заводы і маёмасць
Беларусі варта будаваць сваю АЭС
У Беларусі мусіць быць прыватная ўласнасць на зямлю
Развіццё рэгіёнаў – прыярытэтная задача
Пенсіі мусяць мець салідарны характар
Трэба зменшыць колькасць бясплатных медычных паслугаў да самых базавых, астатняе павінна стаць платным
Кожнаму беларусу мусіць належаць права на бясплатную вышэйшую адукацыю
Займацца фемінізмам не так і шкодна
Гей-прайд? Мінск саспеў!
Служба ў войску павінна быць абавязковай
Кожная жанчына мае права на аборт
Трэба легалізаваць прастытуцыю, але з абмежаваннямі
Смяротнае пакаранне трэба пакінуць
Беларусі патрэбная рэвалюцыя
Люстрацыя павінна закрануць толькі найвышэйшых чыноўнікаў
Трэба зменшыць пакаранне за спажыванне марыхуаны
Дзяржава павінна надаваць большае значэнне рэлігіі
Неабходна афіцыйнае прызнанне злачынстваў савецкай сістэмы
Трэба забяспечыць абсалютную свабоду слова ў інтэрнэце
Беларусы, якія ваююць за Украіну, павінны быць пакараныя як наёмнікі
Еўразійскі саюз гэта новыя магчымасці для Беларусі
Беларусі трэба імкнуцца да сяброўства ў НАТА
Расійскія вайсковыя базы ў Беларусі неабходныя
Канцэпцыя Міжмор’я найбольш адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі
Беларусь павінна аддаваць перавагу заходнім інвестарам
Далей
Пішаце можа вершы? Бо па поглядах вы як Уладзімір Някляеў
Беларускі парламент паводле ўдзельнікаў тэсту
БХД10%
АГП10%
МФ10%
РЗС10%
ЛДПБ10%
Прарасейскія сілы10%
Лукашэнка10%
БСДГ10%
Мікалай
Статкевіч10%
БНФ 10%
КХП-БНФ10%
Гавары
праўду10%
Уладзімір
Някляеў10%
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Бабіч кродеться і колькі каштуе адкрыць бар?
Бабіч кродеться і колькі каштуе адкрыць бар?
Спойлеры трох наступных выпускаў “Новых беларусаў” і расійскі пасол у новым ідэйным падкасце.
Калі Лукашэнка перастане крычаць і чаго чакаць ад Румаса?
Калі Лукашэнка перастане крычаць і чаго чакаць ад Румаса?
Думкамі ў Воршы і з новым прэм’ерам
Рыгор Астапеня· 16 Жніўня
Прыгожы ролік пра страшнае беларускае кіно
Прыгожы ролік пра страшнае беларускае кіно
Усё што вы хацелі даведацца пра дзяржаўнае кіно, але пра яго наагул сорамна размаўляць.