Сем рэчаў, якімі мы ганарымся ў гэтым годзе

Падбіць рахункі за год – святая справа.
Рыгор Астапеня· 26 Снежня 2017
Сем рэчаў, якімі мы ганарымся ў гэтым годзе

У нашай беларускай рэальнасці часта хочацца заплакаць, што ўсё не так і не гэтак, але калі паглядзіш назад, то разумееш – рухаемся мы ў правільным кірунку. Калі Вы раптам не сачылі за кожным нашым крокам, то вось самае важнае, што ў нас адбылося за год.

Мы выраслі

2017-ы – гэта апошні год “Ідэі”, у 2018-ым мы перазагрузімся і станем Цэнтрам новых ідэй. Мы ішлі да гэтага пяць гадоў і маем вялікія планы: запусціць мультымедыйную праграму рэформаў, нарабіць процьму відэа, аб’ехаць з лекцыямі Беларусь і шмат чаго яшчэ.

Зрабілі reshape

Нашая канферэнцыя, якую мы збіраемся праводзіць штогод, прайшла на 10 балаў: былі выдатныя дыскусіі выбітных гасцей з цудоўнай аўдыторыяй. У 2018-ым мы паўторым канферэнцыю, а пакуль паглядзіце відэа, каб адчуць, наколькі крута гэта было.

Выпусцілі 404 Biełarusy

Беларускае грамадства – талерантнае, здаровае і шчаслівае. Ці ўсё гэта праўда, мы запыталі хлопца, які перажыў “дзедаўшчыну”, гея-коміка, самага вядомага ўдзельніка пратэстаў 2017-га, уцякачку з Украіны, дзяўчыну, якая ў 15 год захварэла ракам, маці лесбіянкі і чалавека, які адсядзеў “за наркотыкі”.

Выехалі за Мінск

У гэтым годзе мы шмат пісалі пра рэгіёны і нарэшце фізічна перакрочылі МКАД. Нашыя першыя лекцыі з аншлагамі прайшлі ў Гомелі, Магілёве і Віцебску. Пасля мы яшчэ апублікавалі вось такі лонгрыд – “Як рэфармаваць беларускія рэгіёны”, які чытаюць усе змагары перад мясцовымі выбарамі.

Наздымалі відэа

Ужо хіба не сакрэт, што відэа – гэта наш арганізацыйны прыярытэт. Мы яго робім вельмі шмат, і плануем цягам найбліжэйшых месяцаў выпусціць каля 20 новых ролікаў. Калі не браць у разлік ролікі праекта “404”, то самым папулярным стала вось гэтае ніжэйшае відэа. Хоць у момант, калі пішацца гэты артыкул, імклівую папулярнасць набірае ролік з Іванам Шылам – можа ў выніку гран-пры атрымае менавіта ён. 

Падымаем падкасты

Ледзь не ўсё, што становіцца папулярным у Беларусі, прыходзіць да нас з Захаду (хоць і праз Расію). Але ёсць адна рэч, якая ўсё не можа прабіцца да сэрцаў беларусаў, хоць гэта вельмі папулярна на Захадзе – падкасты. Але мы працягваем у іх верыць і бачым, што першы плён ужо ёсць – кожны наш падкаст мае больш за 200 праслухоўванняў. Падпісвайцеся на iTunes і Mixcloud ды далучайцеся да нас у Telegram!

І вы ўсё яшчэ нас чытаеце

Відэа і аўдыё слаба генеруюць візіты на сайт, як і нашыя імпрэзы. Але, нягледзячы на гэта, мы пісалі шмат, а вы нас чыталі. Вас цікавіла, колькі “грантасосіць” дзяржава, чаму Павел Калавур найлепшы кіраўнік Нацбанка і ў каго жоўтая майка лідара сярод арганізацый грамадскага сектара ў сацсетках. Насамрэч добрых матэрыялаў за год выйшла шмат і будзе яшчэ болей.

Дзякуй, што былі з намі! Вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага года!

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рыгор Астапеня· 10 Траўня
Наколькі Захад дапамог рэфармаваць Усходнюю Еўропу?
Наколькі Захад дапамог рэфармаваць Усходнюю Еўропу?
Працягваем наш адукацыйны праект «Рэформы F.A.Q.» — на гэты раз тлумачым, чаму ўплыў Захаду на ўсходнееўрапейскія рэформы не такі вялікі, як шмат хто думае.
Рыгор Астапеня· 10 Красавіка
Чаму завод Geely, БелАЭС і хакейныя палацы — гэта белыя сланы Беларусі
Чаму завод Geely, БелАЭС і хакейныя палацы — гэта белыя сланы Беларусі
Відэа, якое тлумачыць, чаму завод Geely і атамная электрастанцыя – гэта дрэнна для Беларусі.
Рыгор Астапеня· 5 Красавіка
Чаму беларускія мужчыны мруць як мухі
Чаму беларускія мужчыны мруць як мухі
Інфаграфіка пра кароткае жыццё беларускіх мужчын.