• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Што трэба ведаць аб прастытуцыі ў Беларусі

    Тлумачым, чаму многія беларускі вымушаныя займацца прастытуцыяй. 

    Прастытуцыя – гэта вялікі бізнес. Пакупнікі секс-паслуг ва ўсім свеце штогод выдаткоўваюць каля $ 186 мільярдаў, з чаго самыя вялікі абароты ў Кітаі – $ 73 мільярды. Усяго ў свеце ў прастытуцыю ўцягнута 42 мільёнаў чалавек. Краіна, з найбольшай колькасцю сэкс-работнікаў — Кітай. Там іх каля 5 мільёнаў чалавек.

    Пры гэтым даходы ў сферы прастытуцыі далёка не раўнамерныя. Як кажа Алена Аўтушка, дырэктарка барысаўскай сацыяльнай арганізацыі, звышпрыбыткі атрымлівае толькі вярхушка: сутэнёры ды ўтрымальнікі бардэляў. Даходы саміх жанчын, якія ўцягнутыя ў прастытуцыю, значна меншыя. Яны могуць увогуле нічога не зарабляць і знаходзіцца літаральна ў рабстве. 

    Хто займаецца секс-паслугамі ў Беларусі

    • Дакладнай статыстыкі, колькі людзей у Беларусі ўключаныя ў секс-работу, не існуе. У 2018-ым годзе МУС на прэс-канферэнцыі абвясціла, што ў Беларусі на спецыяльным уліку знаходзілася 2353 чалавекі, з іх 43 % працавалі ў Менску. Алена Аўтушка сцвярджае, што гэтыя звесткі варта памножыць на дзесяць, каб атрымаць сапраўдную карціну. 
    • Пры гэтым сфера продажу секс-паслуг істотна змянілася. Экспертка Алена Аўтушка кажа, што цяпер пакупніку сексуальнай паслугі не трэба шукаць чалавека на вуліцы, дастаткова напісаць у спецыялізаваную суполку “Укантакце” ці ў Viber. 
    • Цяпер у Беларусі прастытуцыя цалкам нелегальная. Згодна з артыкулам 17.5 адміністрацыйнага кодэкса, пакаранне для жанчыны, уцягнутай у прастытуцыю, – штраф у памеры 20 базавых велічынь (каля $ 200) ці адміністрацыйны арышт. Для сутэнёраў пакаранне будзе ўжо крымінальнае – да 5 гадоў турмы. 
    • Дарэчы, беларускі займаюцца прастытуцыяй не толькі на радзіме. За апошнія 17 гадоў 1537 жанчын былі вывезеныя за мяжу з мэтай сексуальнай эксплуатацыі, паводле дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Асноўны кірунак – Расія. 

    Як людзі трапляюць у прастытуцыю

    • Бадай, галоўная памылка датычна прастытуцыі – думаць, што гэта выбар чалавека. Гэта крымінальная, рызыкоўная і стыгматычная з’ява ахінаецца міфамі пра вялікія заробкі і актыўна рамантызуецца. На жаль, большасць з гэтага – няпраўда. Адна з галоўных прычын, чаму людзіі ўцягваюцца ў прастытуцыю, – гэта беднасць і адсутнасць эканамічных магчымасцяў для жанчын. 
    • Але не кожны чалавек, нават у скрайняй галечы, адважыцца трапіць  у свет камерцыйнага сексу. Звычайна людзі, які займаліся ці займаюцца секс-работай маюць досвед гвалту, у тым ліку сексуальнага, а таксама недахоп праяўлення любові ад блізкіх, асабліва ў дзяцінстве. 

    Найбольшыя праблемы 

    • Адна з галоўных праблем, з якой сутыкаюцца людзі, уцягнутыя ў прастытуцыю, – гэта гвалт. Сусветная статыстыка бязлітасная – прастытуткі з верагоднасцю ад 45 % да 75 % могуць зведаць фізічны, псіхічны ці сексуальны гвалт падчас “працы”. Гэта можа быць гвалт як з боку сутэнёра, так і ад кліента. Калі такія трагічныя выпадкі здараюцца, то ахвяры  баяцца звярнуцца да праваахоўных органаў ці проста распавесці сваім блізкім – а ўсё з-за стыгмы. 
    • У Беларусі секс-работнікі амаль непазбежна становяцца залежнымі ад алкаголю, тытуню ці наркотыкаў. Некаторыя з іх прыходзяць у секс-сферу, каб мець грошы на псіхаактыўныя рэчывы, і гэтак зарабляць на сваю залежнасць. 
    • Таксама існуе вялікая  рызыка страціць здароўе, захварэць на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам або ВІЧ. Людзі са сферы секс-паслуг лічацца адной з найбольш уразлівых групаў датычна ВІЧ-інфекцыі. 

    Аўтарка дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Алене Аўтушцы, супрацоўніцы праграмы па супрацьдзеянні гандлю людзьмі і дырэктарцы арганізацыі “Правінцыя”.

    ПаказацьСхаваць каментары