Рэвалюцыя на фоне Бандэры

Ікона нацыяналістаў дагэтуль дзеліць украінцаў і суседзяў.
Іна Чанчавік· 25 Лютага 2014
Рэвалюцыя на фоне Бандэры

Ад лістапада 2013 года у СМІ з’яўляліся розныя назвы тых, хто стаіць на Майдане: ад бандытаў і бандэраўцаў да герояў. Калі тэрміны “бандыты і бандэраўцы” ужываюць ў асноўным інтэрнаўты з суседніх краінаў (Расія, Беларусь і Польшча), то назва “героі” часцей сустракаецца ў самой Украіне, а дакладней у заходняй і цэнтральнай яе частках.

Назіральнікі вельмі лёгка вешаюць ярлыкі на падзеі агульна, і на людзей у прыватнасці. Так, значная частка грамадстваў суседніх Польшчы, Беларусі і Расіі ставяцца да майданаўцаў, як да патомкаў Сцяпана Бандэры. Таму і называюць іх тэрарыстамі, экстрэмістамі і бандытамі.

Падзеі, якія вось ужо трэці месяц адбываюцца у суседняй краіне, пафарбаваныя колерамі галоўнага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму. Сцяпан Бандэра выступаў за безкампрамісную барацьбу ўкраінскага народа супраць усіх акупантаў, за нацыянальную свабоду. Менавіта гэтая барацьба выклікала тады і выклікае зараз розныя пачуцці з боку суседніх краін.

Сын грэка-каталіцкага святара і заходняй Украіны нарадзіўся ў часе, калі яго краіна належыла Польшы. Менавіта гэтая старонка гісторыі ў вялікай ступені паўплывала на фарміраванне нацыяналістычных поглядаў Бандеры і ўсяго пакалення заснавальнікаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Польская ўнутраная палітыка на той момант была накіравана на паланізацыю мясцовага насельніцтва, з якой жыхары заходняй Украіны пагадзіцца не маглі, у тым ліку Бандэра. У тыя часы Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў нават выкарыстоўвала тэрор супраць палякаў. Пасля далучэння ў 1929 годзе да АУН Бандера вельмі хутка становіцца адной з найважнейшых асобаў сярод лакальных супрацоўнікаў.

На дадатак 30-я гады для усходняй часткі Ўкраіны былі вельмі цяжкімі. Распачаўся галадамор, падчас якога загінула ад 7 да 12 млн чалавек. Савецкая ўлада старалася схаваць ад людзей той факт, што на месцы пустых дамоў засяляліся рускія людзі. Чаго таксама не маглі дараваць украінскія нацыяналісты. У такой палітыцы Савецкага Саюза бандэраўцы бачылі наўмыснае знішчэнне украінскай нацыі. Барацьба за нацыянальную свабоду не давала спакою Савецкай уладзе, таму з іх боку прадпрымалася ўсё, каб дыскрэдытаваць нацыянальны рух.

Пад пагрозай смяротнага пакарання за забойства Б. Перацкага, міністра ўнутраных спраў Польшчы, Бандера не адрокся ад сваіх поглядаў і не выказваў жалю: “(палякі) растапталі Божыя і чалавечыя законы, зрабілі слугою ўкраінскі народ і стварылі становішча, пры якім ён (украінскі народ) вымушаны забіваць катаў і здраднікаў”. Суд асудзіў Бандеру на пажыццёвае пакаранне. Выратавала яго ІІ сусветная вайна.

Некаторая частка гісторыкаў, а таксама ўся пасляваенная савецкая гісторыя абвінавачвалі Бандеру ў супрацоўніцтве з фашысцкай Германіяй. Справа ў тым, што на пачатку вайны унутры АУН стварыліся дзве групіроўкі АУН(м) і АУН(б). Асноўнай розніцай была справа супрацоўніцтва з немцамі. Мельнік, які ўзначаліў АУН(м) выступаў за тое, каб звярнуцца да нацыстаў па дапамогу ў барацьбе за нацыянальную свабоду. Бандера, аднак, выказваўся супраць гэтага. Ён быў упэўнены, што ніхто акрамя саміх украінцаў не зацікаўлены ў незалежнасці Ўкраіны.

Нягледзячы на гэта, савецкая прапаганда стварала ўсе ўмовы, каб АУН(б) выглядала ў вачах звычайных людзей, як тэрарыстычная арганізацыя. Нядаўна таксама адкрыўся той факт, што пасля ІІ Сусветнай вайны на тэрыторыі Заходняй Украіны было амаль 1700 супрацоўнкаў НКУС. Іх заданнем было кампрамітаваць дзейнасць АУН(б) сярод мясцовых жыхароў.

Другая сусветная вайна наўрад ці пакінула хоць аднаго жаўнера святым. Жорсткія расправы ўкраінскіх нацыяналістаў над палякамі, немцамі, габрэямі, расейцамі ці ўсходнімі ўкраінцамі немагчыма сёння апраўдаць. Напрыклад, заданнем Украінскай Народнай Міліцыі была “чыстка энкаўсаўцаў, маскалей, габрэяў і іншых”, а таксама тых, хто пераследаваў украінцаў. Сённяшнія ўкраінскія патрыёты мусяць адрынуць гэтую спадчыну, хоць той гістарычны кантэкст і не спрыяў цывілізаванасці.

Доўгія гады савецкага рэжыму паўплывалі на меркаванне народаў наконт барацьбы ўкраінцаў за незалежнасць сваёй краіны. Менавіта праз прызму невядомай гісторыі людзі глядзяць на сучасны Майдан і здзіўляюцца той лічбе сцягаў АУН(б), колькасці тых людзей, якія лічаць сябе паслядоўнікамі свайго нацыянальнага героя.

Аднак не толькі радыкальная частка грамадства адбудоўвае сваю дзяржаву каторы месяц. Сярод іх ёсць і старыя і маладыя, і украінцы і беларусы, і нават расіяне. Таму Еўропе трэба зразумець, што гэта стаяць не тэрарысты і бандыты, у савецкім разуменні “бандэраўцы”. Гэта стаяць людзі, якія прагнуць справядлівасці і самастойнасці для сваёй краіны.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Размаўляем з каардынатарам штаба Навальнага ў Маскве пра выбары і разумнае галасаванне, згадваем Маска і Лукашэнку, а таксама параўноўваем нас і суседзяў.
Павел Зерка (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 30 Ліпеня
Сем выклікаў для Урсулы фон дэр Ляен
Сем выклікаў для Урсулы фон дэр Ляен
Перад Урсулай фон дэр Ляен стаяць сем асноўных выклікаў. Ёй трэба вынайсці магічную формулу, каб сабраць палітычныя пазлы Еўрапейскага саюза.
Марк Леанард (пераклад Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях) · 7 Траўня
Зіма блізка ў Еўрапейскім Саюзе?
Зіма блізка ў Еўрапейскім Саюзе?
Шматлікія назіральнікі чакаюць вялікае супрацьстаянне паміж сіламі «адкрытых» і «закрытых» грамадстваў на выбарах у Еўрапейскі парламент у траўні, дзе на коне – будучыня ЕС. Яны не дарма баяцца, але прычына страху памылковая.