Расійскія вучэнні з кітайскай спецыфікай

Вучэнні "Усход-2018" прадэманстравалі, што расійскія ўзброеныя сілы вучыцца на падставе заходняй тэорыі і сірыйскай практыкі. У сваю чаргу, кітайскія вайскоўцы, прысутныя на вучэннях упершыню, будуць вучыцца ў расійцаў.
Густаў Грэсэль (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 8 Кастрычніка
Расійскія вучэнні з кітайскай спецыфікай
фота: kremlin.ru

Нядаўна ўзброеныя сілы Расіі завяршылі свае штогадовыя шырокамаштабныя ваенныя вучэнні, у гэтым годзе названыя «Восток-2018» – ці «Усход-2018» , бо яны праводзіліся ва ўсходняй частцы краіны. Маскоўскае кіраўніцтва прадстаўляла «Усход-2018» як самы вялікія комплексныя вучэнні за апошнія амаль 40 гадоў, сцвярджаючы, што яны нават пераўзышлі вучэнні «Захад-1981». Паводле дадзеных Міністэрства абароны, у сёлетніх вайсковых вучэннях узялі ўдзел ня менш за 300 000 жаўнераў, да 16000 бронемашынаў і 1000 баявых самалётаў. У выніку, асвятленне вучэнняў на Захадзе, як правіла, засяроджвалася на абвешчаных вялікіх лічбах.

Але замест таго, каб глядзець на сырыя лічбы, што дэманструе Крэмль, варта звярнуць увагу на тое, што менавіта рэпетавалі УС РФ – і як гэта можа паўплываць на Еўропу.

Варта таксама адзначыць і ацаніць значэнне ўдзелу Кітаю ў вучэннях «Усход-2018» і што гэта кажа пра будучыню расійска-кітайскіх стасункаў і вайсковыя магчымасці Кітая ў будучыні.

На ўсход ад Уралу не распаўсюджваюцца абмежаванні Венскага дакументу (2011 году аб захадах па ўмацаванні даверу і бяспекі), таму ў Расіі няма забавязання інфармаваць НАТА адносна задзейнічаных там вайсковых сілаў. У выніку, за выключэннем стратэгічных ракетных вучэнняў, якія будуць крыху пазней, усе манеўры праходзілі пад маркай «Усход-2018» і не былі тэхнічна арганізаваныя як адасобленыя дзеянні.

Афіцыйныя расійскія каментары яшчэ даволі расплывістыя адносна дэталяў вучэнняў, але, спалучаючы іх з выдатным блогам Міхаіла Кофмана пра «Усход-2018», можна зрабіць некаторыя важныя высновы. Замест таго, каб тэставаць новае ўзбраенне – так як гэта рабілі падчас вучэнняў «Захад 2017», – гэтым разам мэтай вайскоўцаў было ўдасканаленне сістэмы камандавання і кіравання, а таксама тактыкі расійскай арміі. Была выпрабаванай новая тактыка паветранага і марскога дэсантаў, скіраваная, каб выбіць праціўніка з занятага плацдарму хуткай і раптоўнай атакай.

Што таксама істотна — у рамках вучэнняў камандзірам розных узроўняў пакідалася пэўная свабода ў прыняцці рашэнняў для выканання аператыўных задачаў, пастаўленых перад імі генеральным штабам.

У выпадку расійскай арміі, гэта азначае значны адыход ад савецкіх метадаў кіравання на карысць кіравання місіямі ў заходнім стылі.

Гэта адлюстраванне фундаментальных зменаў, якія адбыліся ў падрыхтоўцы расійскіх афіцэраў у выніку рэформы 2008 года «новае аблічча» . А таксама вынік баявога досведу, атрыманага расійскімі вайскоўцамі ў Сірыі і ва Украіне, дзе ім давялося вучыцца быць больш гнуткімі.

Галоўнае, у гэтым годзе – і ўпершыню – у вучэннях «Усход» узялі ўдзел каля 3000 кітайскіх вайскоўцаў.

Папярэднія расійска-кітайскія манеўры праходзілі ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і былі галоўным чынам тычыліся «мяккіх» пагрозаў бяспекі, такіх як тэрарызм або дыверсіі. У мінулым, Захад і Расія былі адзіныя ў сваім нежаданні запрашаць Народна-вызваленчую армію Кітая (НВАК) назіраць за правядзеннем комплексных сумесных манеўрах узброеных сілаў.

Чаму кітайцам так залежыць іх пабачыць? Цягам многіх дзесяцігоддзяў НВАК і яе кадры – нават у большай ступені, чым іхныя расійскія калегі – рыхтаваліся да буйнамаштабнай сухапутнай вайны, вынік якой будзе будзе вырашаны дзякуючы масаваму разгортванню сілаў камунізму. Афіцэраў найперш вучылі трымаць дысцыпліну, а аператыўна-тактычная частка вядзення вайны была схематычнай і нягнуткай.

Але кітайцы ўсё больш усведамляюць, што калі яны хочуць быць у стане супрацьстаяць ЗША ў ХХІ стагоддзі ў выпадку паветраных і ваенна-марскіх дзеянняў наўсцяж распрасцёртага Ціхаакіянскага тэатру, такі спосаб ваеннага кіравання — катастрафічны. У выніку, НВАК ужо даўно шукала магчымасці ўзяць удзел у комплексных сумесных ваенных манеўрах, што магло б дапамагчы кітайскім афіцэрам павучыцца ў расійскіх спосабам кіравання і правядзення буйных аперацыяў. І падчас вучэнняў «Усход-2018» кітайскія пажаданні нарэшце спраўдзіліся.

Акрамя афіцэраў Генеральнага штабу, для ўдзелу ў манеўрах Кітай накіраваў невялікі кантынгент бронетанкавых войскаў, супрацьпаветранай абароны знішчальнікаў-бамбавікоў. Нават калі ў плане лічбаў гэта не выглядала ўнушальным, кітайскі кантынгент закрываў тыя сферы, у якіх НВАК прыкладае вялікія намаганні, каб мадэрнізаваць сваю дактрыну і працэдуры: бранятанкавыя войскі, інтэграваная супрацьпаветраная абарона, кіраванне паветранай прасторай і каардынацыя паміж паветранымі і сухапутнымі сіламі.

Як на гэта рэагаваць Захаду? У якасці першага кроку заходнія дзяржавы павінны спыніць выдаваць жаданае за сапраўднае адносна расійска-кітайскага суперніцтва, якога ўсё чамусьці ня бачна. Кітай не з’яўляецца пагрозай для Расіі.

Масква акрэслівае бяспеку амаль выключна з гледзішча бяспекі рэжыму.

Кітай жа нічога ня робіць ці ня можа зрабіць у будучыні, што магло б падрываюць уладу Крамля.

Захад жа ёсць пагрозай расійскаму рэжыму амаль самім фактам свайго існавання. Больш за тое, Расія ведае, што яна ня можа парушыць глабальную перавагу ЗША без Кітая ў якасці тарана.

Аднак, у той час як Расія мае патрэбу ў Кітаі, Кітай наўрад ці мае патрэбу ў Расіі.

Наўрад ці выпадкова «Усход-2018» адбываўся ў той самы час, калі Ўладзімір Пуцін сімвалічна праводзіў чацвёрты Ўсходні эканамічны форум ва Ўладзівастоку, у праграме якога Сі Цзіньпіну адводзілася ключавая роля. Пуцін хацеў бы пераканаць Кітай спрыяць прамысловай і тэхналагічнай мадэрнізацыі Расіі. Але да гэтага часу ў Пекіна было невялікае жаданне эканамічна заангажавацца ў Расіі або дапамагаць Расіі з мадэрнізацыяй абарончага комплексу. Пекін таксама не хоча быць уцягнутым у канфрантацыю з Захадам на ўмовах Расіі ці дзеля Расіі прынесці ў ахвяру свае гандлёвыя адносіны з Захадам (з гэтай прычыны Кітай не асабліва падтрымаў дзеянні Расіі ва Украіне).

Калі глядзець праз гэтую прызму, вучэнні «Усход-2018» сталі яшчэ адным пацвярджэннем падпарадкаванага становішча Расіі стасоўна Кітая. У Масквы застаецца няшмат іншых варыянтаў апроч таго, каб гуляць у такую гульню ў спадзяванні, што выклік Пекіна Вашынгтону ў пэўны момант дасць яму магчымасць перагледзець еўрапейскі парадак на сваю карысць.

Усход-2018: Што гэта было?

Зона вучэнняў «Усход-2018» была падзеленай на дзве выдуманыя дзяржавы: сінія — «заходняя дзяржава» (г. зн. НАТА, ролю якой грала Цэнтральная ваенная акруга Расіі) і чырвоныя — «усходняя дзяржава» (г.зн., Расія, ролю якой грала Далёкаўсходняя ваенная акруга). Дзяржава сініх, выглядае, грала ролю агрэсара, распачаўшы канфлікт з пранікнення дыверсійных элементаў у дзяржаву чырвоных. Пасля як дзяржава чырвоных адбіла масавы напад паветраных сілаў ворага, армія чырвоныя перайшла ў контр-наступ і перасунула свой «абарончы перыметр» далёка ўглыб дзяржавы сініх. Гэта цалкам адпавядае ўспрыняццю расійскімі вайскоўцамі дзеянняў супраць НАТА.

Больш за тое, на заключным этапе «Усходу-2018» расійскія войскі праводзілі вучэнні па дэзактывацыі і вядзенні вайны ва ўмовах нападу з дапамогай ядзернай, біялагічнай і хімічнай зброяў. Афіцыйна размова вялася пра навучанне экстранага рэагавання на аварыю з выкідам хімічных рэчываў, відэа справаздача з вучэнняў паказвае класічную аперацыю па дэзактывацыі бронетанкавых войскаў, якая больш нагадвае вайсковае прымяненне зброі масавага знішчэння.

Цікава, што Паўночны флот не быў выкарыстаны ў якасці ўдарнай сілы ўглыб варожай тэрыторыі.

На гэтых вучэннях Паўночны флоту быў задзейнічаны як «сіні» флот – г. зн., імітуючы ВМС ЗША – што ажыццяўляў шматлікія дэсантныя рэйды супраць дзяржавы «чырвоных». Расія на працягу доўгага часу адчула сябе ўразлівай на Крайняй Поўначы, але практыкаванне адказу на падобныя пагрозы ў рамках буйных манеўраў адбывалася ўпершыню.

Кітайскі кантынгент быў размешчаны непадалёку ад агульнавайсковага палігону «Цугол», дзе праводзіліся вучэнні па каардынацыі паміж паветранымі і сухапутнымі сіламі, дэсантна-штурмавым аперацыям і сумесным авія- і артылерыйскім ударам.

Новы сезон

Штогод Расія праводзіць шэраг фармальна адасобленых манеўраў, якія выглядаюць на рэпетыцыю розных этапаў аперацыяў у рамках аднаго сцэнару вайны. У цэлым расійскі «сезон манеўраў» мае наступныя складнікі: аперацыі па барацьбе з паўстанцамі; мабілізацыя і нарошчванне сілаў; разгортванне сілаў на адлегласці; супрацоўніцтва паміж ваенным і грамадзянскім сектарамі па пытаннях матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і інфраструктуры для правядзення такіх аперацыяў; «асноўныя» вучэнні па вядзенні наступальных баявых дзеянняў да аб’яднанымі ўзброенымі сіламі; абарончыя аперацыі, каб абараніць флангі галоўнага ўдару; вучэнні, якія імітуюць удары па аб’ектах у глыбіні абароны ворага; і, нарэшце, манеўры ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, якія адпрацоўваюць розныя этапы вядзення ядзернай вайны.

Гэтая вучэнні праводзяцца на базе розных вайсковых акругаў або Нацыянальнай гвардыі пры каардынацыі з боку Генеральнага штабу. Гэта падзел адлюстроўвае прынятыя расійскія структуры ваеннага камандавання: ваенныя акругі ператвараюцца ў камандаванні аб’яднаных тэатраў ваенных дзеянняў, кожнае з якіх адказвае за асобны тэатр вайны. Структура мабілізацыі прадугледжвае, што тэатр ваенных дзеянняў, Нацыянальная гвардыя і розныя грамадзянскія ведамствы трапляюць у падначаленне Генеральнага штабу. У выніку, Генеральны штаб каардынуе ад чатырох да шасці вялікіх манеўраў, якія разам імітуюць адну сур’ёзную вайну.

У сукупнасці, кожны год у вучэннях бяруць удзел ад 100 000 да 200 000 жаўнераў.

Каб адпавядаць абмежаванням Венскага дакументу, гэтыя вучэнні звычайна лічацца самастойнымі.

Напрыклад, афіцыйна ў вучэннях «Захад-2017» бралі ўдзел толькі 12700 чалавек. Але адначасова з «Захад-2017» Расіі праводзіла іншыя манеўры ў Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругах, таксама вучэнні камандавання Паўночнага флоту, што сумарна дае лічбу каля 70 000 задзейнічаных жаўнераў.

Усе ўмовы і сцэнары вучэнняў дастасоўваліся адзін да аднаго, як калі б яны былі адным вялікім вучэннем.

Акрамя таго, да і пасля вучэнняў «Захад-2017», шэраг вучэнняў завяршылі «сезон манеўраў». Падрыхтоўчы этап вучэнняў «Усход-2018» на самай справе пачаўся 20 жніўня 2018 года, і многія з частак, мабілізаваных у яго рамках, не выкарыстоўваліся ў асноўных агульнавайсковых вучэннях на пяці палігонах на ўсход ад Урала. З гэтай прычыны вучэнні «Усход-2018» у суме выглядалі больш як тыповы набор манеўраў, аб’яднаных адной важнай тэмай, чым адзін вялікі манеўр.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Вадзім Мажэйка· 28 Верасня
Пяць фактаў пра адукацыйную прастору Саюзнай дзяржавы
Пяць фактаў пра адукацыйную прастору Саюзнай дзяржавы
Саюзная дзяржава, ці ты жывая? Правяраем на сферы вышэйшай адукацыі.
Сэбасцьян Дулін (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 26 Верасня
Ці ў стане ліберальная дэмакратыя перажыць яшчэ адзін фінансавы крызіс?
Ці ў стане ліберальная дэмакратыя перажыць яшчэ адзін фінансавы крызіс?
Выглядае, што мы не засвоілі ўрокі нядаўняга мінулага і, можа быць, нам выпадзе паўтараць іх у будучыні.
Вэсэла Чэрнева (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 12 Ліпеня
Трамп супраць ЕС: тупік нарматыўнага падыходу
Трамп супраць ЕС: тупік нарматыўнага падыходу
Падзелены ЕС – з нестабільнай Германіяй, Вялікабрытаніяй у працэсе выйсця і дзяржавамі-раскольнікамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – цікавы для ЗША толькі як саюзнік у суперніцтве з Расіяй і Кітаем.