Што засталося пасля выбараў?

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў зрабілі ўсіх нас саўдзельнікамі злачынства. 
· 13 Лістапада 2012
Што засталося пасля выбараў?

Тым, хто забыў ужо пра існаванне парламенту ў нашай краіне, у верасні гэтага года – неверагодна! – дзяржава аб гэтым нагадала. І ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Лагічнае пытанне, якое нібыта сорамна агучыць: навошта?

У развітых грамадствах выбары працуюць як механізм карэктыроўкі курсу развіцця краіны праз больш-менш якасную працэдуру чаргавання кіраўніцтва. Калі адкінуць рэпартажы дзяржаўных СМІ, памфлеты ЦВК ды рапарты назіральнікаў СНД, робіцца відавочным, што беларускія выбары не адпавядаюсь дэмакратычнаму (г.зн. агульнапрызнанаму) разуменню выбараў. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова проста зазірнуць у даклад АБСЕ, справаздачы незалежных назіральнікаў, ці ўзгадаць уласны вопыт.

Нават ва ўмовах беларускай рэчаіснасці, такая незвычайная колькасць манеўраў павінна нешта азначаць. Асабліва улічваючы, што выбарная працэдура не з’яўляецца выбарнай. Таму паўстае слушнае пытанне: сведкамі якой з’явы мы былі? Зразумела, можна сказаць, што выбары патрэбны для падтрымкі міжнароднага вобразу, але і гэта наўрад ці так: занадта вялікія ён панес страты за апошнія некалькі год.

Выбары ў Беларусі сёння бачуцца не электаральнай падзеяй і нават не палітычнай. Яны граюць сістэмаабразуючую ролю – гэта сацыяльны рытуал размеркаванная адказнасці і трэніроўка двухдумства.

Так, у гэтым асаблівым беларускім рытуале кожныя выбары ўдзельнічае агромістая армія людзей. У першую чаргу – гэта чальцы ўчастковых, акружных і цэнтральнай выбарчых камісій колькасцю каля 70 тысяч чалавек (што ў два разы перавышае колькасць беларускай арміі). На гэтых “выбарах” у дапамогу ім дзяржавай было адкамандзіравана больш за 6 тысяч міліцыянтаў. Да гэтага легіёну варта далучыць тысячы службоўцаў, якія па сваёй працы абавязаны забяспечыць бесперашкодны струмень выбаршчыкаў (рэктары, дэканы, намеснікі дэканаў, начальнікі працоўных калектываў, кадравыя вайскоўцы, галоўныя медсестры шпіталёў і г.д.), а таксама больш за 25-тысячны корпус назіральнікаў ад дзяржаўных грамадскіх (sic!) аб’яднанняў, якія сваёй наяўнасцю легімітызавалі выбары.

Давайце пагадзімся, усе гэтыя людзі добра разумелі свае абавязкі: забяспечваць яўку і гарантаваць перамогу належным кандыдатам (глядзі спаваздачы незалежных назіральнікаў). Аднак мала хто з іх усведамляў сапраўдны сэнс гэтай буфанады. Забяспечыць належных людзей у парламенце можна было і больш простымі шляхамі (напрыклад, прыбраўшы яго). Але як яшчэ даць такой вялізнай колькасці жыхароў адчуванне таго, што яны і ёсць сістэма, то бок улада. То бок уладар.

У Беларусі 7 мільёнаў выбаршчыкаў. У выніку на 70 удзельнікаў выбараў мы маем як мінімум аднаго іх саудзельніка (паглядзіце на свой фрэндліст у сацыяльных сетках – колькі у вас такіх сяброў?). Усе гэтыя людзі вучацца не волевыяўленню, а волевыцесненню, у тым ліку і выцесненню сваёй волі. Такім чынам, маўклівы саўдзел нашых добрых знаёмых, супрацоўнікаў ды начальнікаў, як мы бачылі і ў гэтых “выбарах” – гэта толькі яшчэ адзін інструмент размеркавання сацыяльнай адказнасці.

У тым ліку і на нас.

Падобныя тэмы
Беларусьвыбары
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алесь Ганчаронак· 16 Кастрычніка
Якія гарады і раёны Беларусі самыя «еўраопнутыя»?
Якія гарады і раёны Беларусі самыя «еўраопнутыя»?
Мы прааналізавалі распаўсюджанасць крамаў самага буйнога гандлёвага сеткавага аператара Беларусі і гатовыя распавесці, якая адміністрацыйная адзінка Беларусі – самая «еўраопнутая».
Рыгор Астапеня· 28 Верасня
Тры рэчы, якія трэба ведаць пра злачыннасць у Беларусі
Тры рэчы, якія трэба ведаць пра злачыннасць у Беларусі
Кароткі ролік, але з процьмай графікаў.
Дзевяць рэчаў, за якімі варта сачыць падчас парламенцкай кампаніі
Дзевяць рэчаў, за якімі варта сачыць падчас парламенцкай кампаніі
Тлумачым на гіфках, як ацэньваць, што будзе з беларускім парламентам пасля лістападаўскіх выбараў.