Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках

Дыскусія і лекцыя з лайфхакамі ў Гомелі.
Рэдакцыя Ідэі · 14 Верасня 2018
Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках

Многія маглі паверыць, што са з’яўленнем сацыяльных сетак усё стане проста: маўляў, людзі там толькі вас і чакаюць. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца.

Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках? Пра ўсе складанасці стварэння эфектыўных кампаній у сацыяльных сетках раскажуць медыя-эксперты Франак Вячорка (Радыё “Свабода”) і Іван Шыла (Цэнтр новых ідэй/тэлеканал “Белсат”).

Сустракаемся ў Гомелі, 29 верасня а 16.00 у арт-прасторы “Каўчэг”. Рэгістрацыя тут. Падзея ў FB і VK.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Франак Вячорка – эксперт у лічбавых медыях і актывізме. Франак з’яўляецца крэатыўным дырэктарам Беларускай службы радыё “Свабода”, віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network, а таксама кансультантам United States Agency for Global Media.

Іван Шыла – менеджер сацыяльных сетак тэлеканала “Белсат” і ўладальнік малога бізнесу. Раней працаваў на радыё “Свабода” і ў газеце “Наша Ніва”. Іван вядзе падкаст Цэнтра новых ідэй.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Іван Шыла· 23 Студзеня
Сто твітаў пра беларускае войска
Сто твітаў пра беларускае войска
Прыкладна дзесяць гадоў таму я апынуўся ў войску і вось 100+ фактаў, назіранняў і гісторый пра беларускую армію 2009-га.
Каманда Ідэі · 19 Студзеня
Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?”
Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?”
Выступ Сяргея Чалага ў Магілёве ўжо неўзабаве!
Алёна Мельчанка , Вадзім Мажэйка· 24 Снежня 2018
Калядная лекцыя “Дзверы ў Еўропу: адукацыя для будучыні”.
Калядная лекцыя “Дзверы ў Еўропу: адукацыя для будучыні”.
Інтэрактыўная лекцыя і дыскусія ў Гродне.