• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Беларусь кідае паленне? Статыстыка паказвае, што так

    Нягледзячы на пазітыўныя змены, паленне дагэтуль штогод забівае 20 000 беларусаў. Прыкладна столькі ж памерла за гады незалежнасці Беларусі ў дарожных здарэннях.

    Курэнне тытуню застаецца адзінай прычынай смерці ад раку лёгкіх, якую можна перадухіліць. Таму міжнародная супольнасць плануе вызваліць свет ад тытуню да 2040-га года – паліць у ім будуць, як мяркуецца, толькі 5% дарослага насельніцтва. Беларусь паказвае добрыя вынікі. У 2001-ым годзе палілі 40,1% беларусаў, у 2014-ым – толькі 25%.

    Як дзяржавы прымушаюць кінуць паленне

    Нягледзячы на станоўчы трэнд, паленне дагэтуль забівае тысячы беларусаў, а ўлады могуць шмат чаго зрабіць, каб захаваць гэтыя жыцці. Міжнародны досвед прапануе некалькі спосабаў барацьбы з паленнем.

    Па-першае, найбольш дзейсным з’яўляецца павелічэнне падаткаў на акцызы для тытунёвых вырабаў. Новая Зеландыя штогод павялічвае акцызы на тытунь на 10%. У выніку колькасць тых, хто паліць, скарацілася з 21% у 2006-ым годзе да 15% у 2013-ым. У Еўрапейскім саюзе пачак цыгарэт каштуе € 5-12. Самая высокая падатковая стаўка на тытунёвую прадукцыю ў Ірландыі (199%), за ёй ідуць Вялікабрытанія (194%), Швецыя (132%) і Францыя (129%).

    Другі метад – гэта забарона палення ў грамадскіх месцах і штраф за парушэнне закону. У Бутане наагул нельга прадаваць і паліць тытунь. За парушэнне забароны – штраф € 170 пры сярэдніх заробках у € 20-25. У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах забаронена паліць у публічных месцах і ў прысутнасці дзяцей да 12 гадоў. Там вельмі высокія штрафы за парушэнне закону, ды і пасадзіць могуць. Суворыя пакаранні гэта не толькі пра арабскія краіны. У Ірландыі, напрыклад, штраф за паленне ў неадпаведным месцы – € 3 тыс.

    Трэці метад, які папулярны ў шматлікіх краінах Еўропы і Блізкага Усходу, – гэта забарона схаванай рэкламы тытунёвых вырабаў. Гэта значыць, што нельга выкладваць цыгарэты ў вітрынах крамаў ці на бачных месцах. Купіць цыгарэты ў паўночных еўрапейскіх краінах можна толькі, запытаўшыся ў краме. На прылаўках цыгарэты і тытунёвыя вырабы не размяшчаюць.

    Чацвёрты метад, адзін з найбольш супярэчлівых для бізнес-свабоды, – гэта стандартызацыя ўпаковак цыгарэт. Прыхільнікі метаду прапануюць зрабіць упакоўку для ўсіх цыгарэт аднолькавай, без арыгінальнага дызайну і лагатыпа пэўнага брэнду.

    5

    Цікавы падыход ва ўмовах карупцыі і моцнага тытунёвага лобі прапануюць Філіпіны. Частку прыбыткаў ад продажу цыгарэт філіпінцы кіруюць на развіццё сістэмы аховы здароўя і фермераў, якія гатовыя адмовіцца ад вырошчвання тытуню.

    Пакаранні – гэта не адзіны спосаб барацьбы з паленнем. Фінляндыя і Швецыя ўсім супрацоўнікам дзяржаўных кампаній і арганізацый выплачваюць прэміі ў тым выпадку, калі яны кінулі паліць і не вяртаюцца да гэтай звычкі. У выніку ў Швецыі паляць не больш за 18% насельніцтва, у Фінляндыі – каля 20%.

    Шматлікія еўрапейскія краіны дбаюць не толькі пра зніжэнне колькасці курцоў, але і пра здароўе грамадства. Там цалкам забараняюць паленне ў грамадскіх месцах, барах і рэстаранах, дзяржаўных і прыватных арганізацыях. Замест гэтага на вуліцах усталёўваюць спецыяльныя кабіны для палення з моцнымі выцяжкамі.

    Нягледзячы на меры, якія прымаюць адныя краіны свету ў барацьбе з тытунём, іншыя тармозяць змены. Беларусь адна з іх.

    Закон аб тытуні вісіць у паветры

    У 2013-ым годзе Міністэрства аховы здароўя РБ склала праект антытытунёвага закону і прапанавала забараніць курэнне ў зачыненых грамадскіх месцах, павысіць кошты на цыгарэты, забараніць утоеную рэкламу тытунёвых вырабаў і электронных цыгарэтаў. Аднак праект ужо другі год ляжыць на паліцы. У 2015-ым годзе парламент не збіраецца яго разглядаць.

    З 1-га сакавіка 2015-га года кошты цыгарэт павялічыліся, але яны дагэтуль застаюцца вельмі малымі ў параўнанні з іншымі суседнімі краінамі. Гэтак у Беларусі пачак цыгарэт “Winston” каштуе каля долара, калі ў Польшчы – чатыры.

    Да гэтага года ў Беларусі дзейнічала і ўтоеная рэклама тытунёвых вырабаў. Пачкі цыгарэт выкладваліся на вітрынах, над касамі ў крамах. З 1-га ліпеня 2015-га года пачынае дзейнічаць забарона на выкладку тытунёвых вырабаў у крамах.

    На жаль, і забарона палення ў грамадскіх месцах не змяншае колькасці тых, хто паліць. Агулам колькасць курцоў у Беларусі складае 25%. Аднак, доля моладзі і маладых жанчын сярод іх стала павялічваецца.

    Спрыяюць гэтаму і новыя дэвайсы – электронныя цыгарэты. Яны танныя, і, паводле даследаванняў, не шкодзяць здароўю. У Беларусі, як і ва ўсім свеце, яны ўсё больш папулярныя. Так, паводле Bloomberg Inc., прыбытак ад продажу электронных цыгарэт толькі летась склаў $ 1,5 мільярды. У Беларусі вытворчасць і распаўсюджванне электронных цыгарэт не рэгламентавана. Не існуе ўзроставага абмежавання для пакупнікоў. Набываць іх могуць нават дзеці.

    3 (1)

    Згодна з дакладам ААН, калі Беларусь не зробіць больш жорсткім закон аб барацьбе з тытунёвымі вырабамі, то колькасць спажыўцоў цыгарэт зноў пачне расці, як і колькасць смяротнасці сярод маладога працоўнага насельніцтва.

    Каб змяніць гэтую сітуацыю і пазбегчы негатыўных наступстваў, трэба прыгледзецца да міжнароднага досведу і прыняць Антытытунёвы закон, які ўжо два гады ляжыць на паліцы.

    Калі да 2020-га года краіна падыме акцыз на € 90 еўра на 1000 цыгарэт, то кошт апошніх вырасце да € 3,5 еўра за пачак у 2020-ым годзе. Менавіта гэты спосаб трэба лічыць найбольш дзейсным.

    Варта забараніць паленне і ў закрытых грамадскіх месцах і павялічыць штрафы за парушэнне закону. Стварэнне адпаведных умоваў для тых, хто жадае кінуць паленне, можа стаць добрай матывацыяй для тых, хто яшчэ сумняецца.

    Абмежаванне ўзросту пакупнікоў ды рэкламы электронных цыгарэт таксама будзе спрыяць змяншэнню магчымых курцоў у будучыні.

    Аднак, ці Беларусі выгадна змагацца з паленнем, калі ад продажаў краіна атрымлівае неблагі прыбытак? На самой справе – так,  бо паленне абцяжарвае сістэму аховы здароўя на куды большую суму, чым дзяржава атрымлівае падаткаў ад вытворцаў цыгарэтаў.

    ПаказацьСхаваць каментары