Стас Гарэлік
Стас Гарэлік
stas.gorelik@gmail.com

Навучаўся на магістарскай праграме па глабальных медыях Карльстадскага ўніверсітэта (Швецыя) і факультэце філасофіі ды сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў піяр-менеджарам у недзяржаўнай арганізацыі, што прасоўвае прынцыпы ўстойлівага развіцця ў беларускіх рэгіёнах. Піша пра сучасныя аўтарытарныя рэжымы і ўзаемасувязі беларускай палітыкі ды сусветных падзей.

Апошнія артыкулы аўтара

Правы беларусаў і іх эканамічныя памкненні мае ахоўваць не міліцыя на маршах, а сумленныя суды. Без іх стаць багатай краінай не атрымаецца.

Перл Лукашэнкі пра «ператрахіванне» парламента стане нечакана актуальным падчас дэмакратычных рэформаў. Пачаць будзе варта са зменаў таго, як абіраюцца дэпутаты, каб пазбегнуць потым эканамічнага і палітычнага феадалізму.

У Беларусі прэзідэнцкая ўлада ўмацоўваецца больш за 20 гадоў. Каб зрабіць эканоміку такой жа моцнай, свабодна абраць новага лідара будзе недастаткова, – трэба ў цэлым пазбавіцца ад сённяшняй формы кіравання.

Нядаўна Беларусь вырашылі зрабіць IT-краінай. Але для сапраўды прарыўнога эканамічнага росту ўсёй краіны, а не толькі аднаго сектара, Беларусі перадусім трэба стаць дэмакратыяй.

“Талерантную” Беларусь можа чакаць узлёт палітыкаў накшталт Трампа ці Ле Пен. Але ў адрозненне ад ЕС і ЗША нам можа не хапіць інструментаў, каб іх спыніць.

Аналізуем, ці паўторыць беларускі лідар шляхі Піначэта, Чаўшэску або Ельцына.

Як мінімум – станавіцца больш папулярнай на памылках улады, не правакуючы яе на жорсткасць, як максімум – перамагаць на выбарах у недэмакратычных умовах.

У пачатку месяца былая кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду з’явілася на дзвюх кінапрэм’ерах, але гэта наўрад ці падвысіць яе шанцы выжыць у хорар-муві беларускай палітыкі.

Хоць рэформы ў Беларусі ўвесь час адкладаюцца, ёсць некалькі прычынаў, каб чакаць змены.

ajax
Больш ідэяў