Дыскусія «Для беларускай стабільнасці патрэбная моцная рука?»

Чаму зразумелыя правілы гульні і якасныя інстытуты важней за моцнага лідара
Рэдакцыя Ідэі · 9 Ліпеня
Дыскусія «Для беларускай стабільнасці патрэбная моцная рука?»

19 ліпеня, чацвер

19:00-21:00

Галерэя Ў, вул. Кастрычніцкая, 19 
Уваход вольны (патрэбная рэгістрацыя)

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Шмат з гэтых шкодных меркаванняў засталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, але нават цяпер яны працягваюць жыць і квітнець. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.

У рамках праекта “Зомбі-ідэі” Цэнтр новых ідэй ладзіць новую панэльную дыскусію пра тое, якая ўлада патрэбная ў Беларусі.

“Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?

Спікеры:

Пётр Пятроўскі – сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, эксперт Аналітычнага цэнтру РГА «Белая Русь».

Андрэй Дзмітрыеў – лідар кампаніі “Гавары праўду”.

Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта “Кошт урада”.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адпаведных падзеях у Facebook і VKontakte.

Падобныя тэмы
мерапрыемствы
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 8 Кастрычніка
Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus
Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus
Мы рыхтуем канферэнцыю, на якую вы дакладна павінны трапіць!
Рэдакцыя Ідэі · 18 Верасня
Яраслаў Бекіш — Новыя беларусы
Яраслаў Бекіш — Новыя беларусы
Выпускнік праграмы МакКейна пра тое, як развіць беларускія гарады
Рэдакцыя Ідэі · 14 Верасня
Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках
Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках
Дыскусія і лекцыя з лайфхакамі ў Гомелі.