• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Стыў Джобс 2.0

    На змену Стыву Джобсу прыходзіць новы візіянер і геніяльны менеджер - Элан Маск, лідар тэхналагічнага свету. 

    Элан Маск падобны на Тоні Старка – супергероя коміксаў пра Жалезнага Чалавека. Гэта ён вызначае, як мы будзем перасоўвацца па планеце (і не толькі) праз 15 год.

    Нарадзіўшыся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, атрымаўшы адукацыю ў Канадзе і кінуўшы яшчэ адну ў Стэнфардзе, ягоны шлях да поспеху пачаўся са створанай плацёжнай сістэмы PayPal. Якую ён прадаў у 2002 годзе eBay за 1,5 млрд долараў.

    У адрозненні ад большасці мільянераў Элан Маск пастанавіў не зацягваць з паспяховым бізнесам, а заняцца тым, што яго цікавіць: каланізацыя Марса і мінімалізацыя кліматычных зменаў. Як вынік ягоны працоўны тыдзень набліжаецца да 100 гадзінаў, за якія ён паспявае кіраваць SpaceX, Tesla Motors і Solar City. Ягоны маёнтак ужо пераваліў за 7 млрд $.

    Ідэі Маска

    Апісваючы створаную ім у 2002 годзе SpaceX, цяжка пазбегнуць прыкметнікаў ‘першы’ і ‘самы’. Falcon 1 – першая ракета цалкам распрацаваная у XXI стагоддзі. Апроч таго, першая прыватная ракета, якая даставіла на  арбіту камерцыйны спадарожнік. Касмічны карабель Dragon – першы прыватны карабель, які зладзіў палёт на МКС. І самы ёмісты карабель, які можа давезці на арбіту 7 касманаўтаў (савецкі «Саюз» толькі 3). А таксама першы і адзіны на дадзены момант прыватны касмічны карабель, які можа даставіць груз назад на Зямлю. Аднак усё гэта толькі падрыхтоўка да галоўнага.

    Паглядзеўшы, што з 60-ых гадоў мінулага стагоддзя ракетныя тэхналогіі  толькі дэградуюць, Маск сам паглыбіўся ў справу. Касмічны рамантык і візіянер, ён упэўнены, што да 2030 году на Марсе будзе створана чалавечая калонія ў 80 000 жыхароў. Менавіта для дасягнення гэтай мэты ягоная каманда працуе над Falcom Heavy, самым ёмістым ракетаносбітам у гісторыі.

    Ідэя Маска палягае ў тым, што прагрэс у касманаўтыцы спыніўся не праз адсутнасць палітычнай волі, а праз высокі кошт ракет, якія згараюць у атмасферы пасля выканання місіі. Галоўнае, стварыць недарагія ракеты, якія можна будзе выкарыстоўваць некалькі разоў. Такім чынам кошт касмічнай місіі паменшыцца да сціплай лічбы ў 200 000 $. Ягоным планам вераць і ў NASA, з якімі SpaceX ужо падпісала кантракт на 1,6 млрд $.

    Што тычыцца больш ‘прызямлённых’ справаў, то ягоныя Tesla Motors і Solar City зараз перажываюць гістарычны ўздым. Апошняя мадэль электракара – Tesla S – зрабілася сапраўднай зоркай. Атрымаўшы станоўчыя водгукі яна прадаецца ў ЗША лепш чым прэміўм-клас BMW і Mercedes. Губляць імпэт Tesla Motors не збіраецца. За 2014 год амаль уся тэрыторыя ЗША будзе пакрытая запраўкамі Supercharger, якія за 40 хвілін абсалютна бясплатна зараджаюць акумулятар на 80%, а для нецярплівых прадугледжана магчымасць імгненнай замены акумулятара, за якую праўда прыйдзецца заплаціць.

    Натхнёныя поспехам, каманда Маска ў наступным годзе выпусціць новы мінівэн Tesla X па яшчэ меншым кошце ў 40 000 $. Развіваючы поспех, кампанія ўжо пачала продаж сваіх машын у Еўропе. Такім чынам Элан Маск здолеў тое, што ні ў каго яшчэ не атрымлівалася – зрабіць электракары прыбытковым і буйным бізнэсам. Аднак калі электрамашынамі нікога не здзівіш, то апошні праект Элана Маска сапраўды можа змяніць наша ўспрыманне транспарту.

    Размова пра анансаваную ў пачатку жніўня альфа-версію праекта Гіперпятлі.

    Да чарговых Дажынак улады Беларусі абяцаюць правесці электрафікаваную хуткую чыгунку да  Жлобіна, дзе на некаторых участках цягнік будзе рухацца з хуткасцю да 120 км/г. У той жа час гіперпетля Маска мае забяспечваць перамяшчэнне паміж Лос-Анжэлесам і Сан-Францыска з максімальнай хуткасцю да 1200 км/г. Чалнакі пры неабходнасці будуць хадзіць з інтэрвалам у 30 секунд.

    Кожны з якіх будзе перавозіць 28 чалавек, альбо 3 машыны. Спачатку цяжка паверыць, але Маск сцвярджае, што гэта цалкам рэальна. Ён прапаноўвае пабудаваць прамую закальцаваную ў пятлю надземную лінію. Вакуумная труба будзе да таго ж пакрыта зверху сонечнымі  батарэямі, што зробіць Гіперпятлю адным з самых танных відаў транспарту. Увесь праект патрабуе ўсяго толькі 6 млрд долараў, што ў дзесяць раз танней за зацверджаны праект «хуткаснай» каліфарнійская чыгункі.

    Праз адсутнасць часу (і магчыма, сродкаў рэалізацыі) Элан зрабіў Гіперлуп адкрытым праектам, выклаўшы дэталёвую альфа-версію са спадзевам, што ідэя прыцягне буйны бізнэс. Хоць калі праект пачне рэалізоўвацца, Маск абяцае ўзяцца за яго рэалізацыю самастойна.

    Не ўсё так ванільна

    Маск сцвярджае, што кошт такой пятлі будзе усяго толькі 6 млрд $, аднак на тэставанне самой тэхналогіі спатрэбіцца грошай у некалькі разоў больш. Сур’ёзныя пытанні ёсць таксама у экспертаў адносна бяспекі сеткі, а таксама прапускной здольнасці. Даследванні паказваюць, што будоўля хуткасных камунікацый толькі павялічвае паток пасажыраў. Чалнакі Гіперпятлі, нават с такімі кароткімі інтэрваламі, з-за сваіх невялікіх памераў не здолеюць перавозіць растучую лічбу людзей.

    Не ўсё так адназначна і з Tesla Motors. Калі за рынак ЗША хвалявацца не варта, то ў Еўропе продажы будуць хутчэй за ўсё сціплымі. Маска таксама мусіць турбаваць Кітай, які  паставіў амбітную мэту значна нарасціць колькасць электракараў. Праўдападобна, што хутка мясцовыя вытворцы, скарыстаўшыся як трамплінам вялізным (другім пасля ЗША) уласным рынкам пачнуць экспансію электракараў у астатні свет.

    SpaceX хоць і распрацавала некалькі цудоўных ракет, але да сваёй мары наблізілася пакуль не значна. Так Dragon пачне перавозіць людзей толькі праз 3 гады, а калі паляціць Falcon Heavy увогуле цяжка сказаць. Адзінае, у чым не даводзіцца сумнявацца – гэта ў імпэце Элана. «Падумайце, было бы па-сапраўднаму крута памерці на Марсе. І не пры сутыкненні падчас прызямлення». І пасля сур’ёзна дадае: «Мы здольны на гэта».

    10 гадоў таму ідэі Джобса выглядалі казкай для дарослых. Сёння ён стаў іконай. Ці атрымаецца ў Маска паўтарыць ягоны шлях?

    ПаказацьСхаваць каментары