Палітыка Грамадства Эканоміка/Бізнес Бяспека Нашы дасье
Адкрыты набор на 2019!
Школа
маладых рэфарматараў
Цэнтр новых ідэй запрашае на пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі.

Школа пройдзе з 12 па 16 жніўня пад Мінскам.

Каго мы шукаем
амбітных студэнтаў альбо выпускнікоў універсітэтаў ва ўзросце 18-25 гадоў
з дасягненнямі ў навучанні, грамадскай або прафесійнай дзейнасці
якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі
хацелі б зладзіць адукацыйную падзею ў сваёй супольнасці цягам месяца пасля заканчэння Летняй школы
Трэнеры Школы маладых рэфарматараў
Станіслаў Шушкевіч
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі
Рыгор Астапеня
Старшыня Цэнтра новых ідэй
Кацярына Барнукова
Акадэмічная дырэктарка BEROC
Алесь Аляхновіч
Віцэ-прэзідэнт CASE Belarus
Франак Вячорка
Крэатыўны дырэктар
Беларускай службы Радыё "Свабода"
Алесь Лагвінец
Палітолаг, заснавальнік і сябра рады грамадскага руху „Дзея"

Света Паддубная
Event-менеджарка і экспертка па працы з мясцовымі супольнасцямі
Антон Раднянкоў
Дырэктар Цэнтра новых ідэй
Іна Рамашэўская
Экспертка SYMPA/BIPART
Сяргей Чалы
Незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы "Эканаміка на пальцах" на TUT.by
Іван Шчадранок
Дырэктар фонду "Інтэракцыя", нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў у Беларусі
Арцём Шрайбман
Палітычны аглядальнік TUT.by
Цэнтр новых ідэй цалка пакрывае кошт удзелу ў летняй школе. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове паводле заяўкі і сумоўя.

Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.
Як падаць заяўку
Падаць заяўку можна па спасылцы ніжэй. Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня.

Калі ў Вас узніклі пытанні, то калі ласка пішыце на ideaby.org@gmail.com, тэма ліста "Школа маладых рэфарматараў".
Падаць заяўку
Што далей?
1
Першасны адбор
Пра вынікі першаснага адбору мы паведамім да 25 ліпеня
2
Сумоўі праз Skype
Пройдуць з абранымі ўдзельнікамі да 28 ліпеня
3
Канчатковыя вынікі
Мы паведамім пра вынікі адбору 29 ліпеня
4
Школа маладых рэфарматараў
Школа пройдзе пад Мінскам з 12 па 16 жніўня
Пра Цэнтр новых ідэй
Цэнтр новых ідэй з'яўляецца грамадскай арганізацыяй новага тыпу.
Мы спалучаем лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню.
Мы хочам зрабіць Беларусь сучаснай краінай праз адвакатаванне рэформаў і аб'яднанне новага пакалення беларускіх лідараў.
Made on
Tilda