Ідэйныя падкасты вяртаюцца і мы абмяркоўваем наш івент пра штучны інтэлект, сем (і больш) прычынаў, чаму ў Беларусі камфортна жыць і адну прычыну, чаму ў ЗША жыць становіцца крыху некамфортна (Трамп).
Дырэктар фонду “Інтэракцыя” Іван Шчадранок шчыра распавядае пра прыгоды ўладаў, недзяржаўных арганізацый і Еўрапейскага Саюза на шляху да ўстойлівага развіцця.