Што вы чыталі на нашым сайце ў гэтым годзе

Спіс зораў 2018.
Аналітычна-іранічная рэдакцыя · 11 Снежня 2018
Што вы чыталі на нашым сайце ў гэтым годзе
Фота: Shutterstock

Ніводны беларускі сайт яшчэ не падводзіць вынікі, але мы адрозніваемся ад усіх астатніх: наш нядаўні падкаст быў прысвечаны галоўным падзеям года, а цяпер час падсумаваць чытацкія перавагі. Вось васьмёрка тых неверагодна выдатных матэрыялаў, якія карысталіся найбольшай папулярнасцю сярод вас нашых чытачоў.

(Як вы заўважылі, гады ідуць, а нясціпласць застаецца часткай нашай арганізацыйнай ідэнтычнасці.)

Гэта наш самы папулярны матэрыял, які разляцеўся па ўсёй краіне. Паўсотні сайтаў апублікавалі вынікі Рэйтынгу, сярод іх TUT.by, на якім артыкул пра Рэйтынг прачытала больш за 70 тысяч чалавек. У 2019-ым пастараемся паўтарыць.

Яшчэ адно даследаванне і яшчэ адзін поспех! Яго мы дакладна паўторым у новым годзе – сядаем за працу ўжо ў студзені, а ў маі апублікуем вынікі (напярэдадні Belarus Future Unconference!). Як можаце пабачыць па сёлетняму Індэксу планка вельмі высокая, але мы яе плануем пераскочыць.  

Без сумневаў, Сяргей Чалы  галоўны эканамічны аглядальнік Беларусі. Ягоная “Эканоміка на пальцах” гэта “Катэхізіс” і “Санта-Барбара” у адным флаконе. Па нашай просьбе Сяргей стварыў яшчэ адну сагу пра тое, як змянялася беларускае мысленне пра эканоміку за апошнія 30 гадоў.  

Яшчэ адна размова ў дзвюх частках на гэты раз адзін з найлепшых беларускіх пісьменнікаў апавядае, ці можа нашая ідэнтычнасць стаць поп-прадуктам; як ужыцца касмапалітызму і беларускаму болю і, канешне, за што ён не любіць “вышыванкі”. Другая частка куды спакайнейшая  пра нашу літаратуру.

Алесь Аляхновіч і Рыгор Астапеня ў відэа-фармаце адказалі на восем самых важных пытанняў аб трансфармацыі, а пасля аб’ехалі шэсць гарадоў з лекцыямі паводле гэтага праекта. Можна было б сказаць, што яны героі нашага часу, але насамрэч яны ўсяго толькі добра зрабілі сваю справу.

І яшчэ адна размова! Падаецца, Юлія Чарняўская – самы аўтарытэтны голас у нашай дыскусіі пра нас саміх. Ці існуе беларуская нацыя, чаму мы сябе не любім, што трэба рабіць гэта толькі частка, пра што мы пагаварылі. Чытайце, калі яшчэ не чыталі!

Іван Шыла, вядоўца нашага падкаста, трапіў у эпіцэнтр ледзь не галоўнага медыйнага скандалу Беларусі 2018-ага і расказаў усё як ёсць. Калі вы раптам прайшлі міма той вайны, то можаце вярнуцца на некалькі месяцаў назад.

Боль грамадскага актывізма ўсё яшчэ мае попыт, як паказвае папулярнасць гэтага артыкула. Алесь Крот правёў дзесяцігоддзе ў “Радзе” і “Студэнцкай радзе” і мае чым падзяліцца.

Бонус

У гэтым годзе мы выпусцілі не так шмат ролікаў, як хацелі, але колькасць праглядаў аднаго з іх рухаецца ў кірунку 100 тысяч. Падтрымайце яго і вы сваім праглядам!

Падобныя тэмы
Рэдакцыйная калонка
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Каманда Ідэі · 16 Сакавіка 2018
Серыя лекцый “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”
Серыя лекцый “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”
Мы едзем у турнэ на захад і чакаем сустрэчы з вамі.
Каманда Ідэі · 31 Снежня 2015
10 артыкулаў, якія вы найбольш чыталі ў 2015
10 артыкулаў, якія вы найбольш чыталі ў 2015
Матэрыялы, якія вы маглі прапусціць і іх варта адпрацаваць у часе навагодніх святаў.
Што ў нас не атрымалася ў гэтым годзе
Што ў нас не атрымалася ў гэтым годзе
Як “Ідэі” далёка да “Сіцідога” і “Эканаміста” глядзіце ў нашай навагодняй інфаграфіцы.