Трамп – Чэн Ын: назіраем за гульнёй ў покер махляроў

Кожны з лідараў мае асабісты і стратэгічны інтарэс у тым, каб дасягнуць пагаднення. Яны ўжо не могуць спыніць гульню, якую самі распачалі.
Франсўа Гадэман (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 19 Сакавіка
Трамп – Чэн Ын: назіраем за гульнёй ў покер махляроў

Гэта не разрадка напружанасці, гэта вельмі рызыкоўная гульня з надзвычай высокімі стаўкамі. У ёй другасную ролю граюць  Паўднёвая Карэя, Японія і нават Кітай. І Кім, і Трамп, абодва маюць магутны асабісты і стратэгічны стымул кардынальна змяніць сітуацыю. Сама па сабе сустрэча ўжо з’яўляецца вялікай перамогай Кіма, якая, тым не менш, суправаджаецца сур’ёзнымі рызыкамі. Калі гатовасць Паўночнай Карэі да перамоваў апынецца ўсяго толькі хітрым выкрунтасам, Дональд Трамп траціць вераемнасць і будзе вымушаны нанесці ўдар у адказ.

Мяркуючы па тым, што амерыканскія — і кітайскія — аналітыкі такога павароту не чакалі, відавочна, што пачалася партыя беспрэцэдэнтнай гульні ў покер.

Адыходзячы дзяржсакратар Рэкс Тылерсан 9 сакавіка зазаначыў, што на арганізацыю сустрэчы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына спатрэбяцца некалькі тыдняў. Ён таксама падкрэсліў, што пазіцыя Паўночнай Карэі «істотна» памянялася.

Цягам мінулага году (насуперак парадам Пентагону і шмат каго яшчэ) Трамп неаднаразова пагражаў знішчальным ўдарам па Паўночнай Карэі, у той жа час ўзмацняючы санкцый  і крытыкуючы Кітай за бяздзейнасць. З-за жорсткай лініі Трампа і пагардлівых адмоваў Кім Чэн Ына мець кантакты з кіраўніцтвам Паўднёвай Карэі на вышэйшым узроўні, прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін, “голуб міру”, быў адсунуты на ўзбочыну працэсу. Тым не менш, ён адыграў сваю ролю пасярэдніка на пачатку гэтай новай гульні.

Кітай, які паступова змякчае пазіцыі адносна ўзмацнення санкцыяў, на дадзены момант – назіральнік працэсу. Вядома, Кітай заўсёды прасоўваў ідэю наўпроставых перамоваў паміж ЗША і Паўночнай Карэяй, але з разлікам, што ён будзе працягваць мець вырашальны голас.

Цяпер гэта не так.

Цяпер гульнёй правяць дзве моцныя і неардынарныя асобы.

Па-першае, Дональд Трамп, які нібы дзейнічае паводле сваёй кнігі “Мастацтва заключаць здзелкі: з большай вераемнасцю, чым любы з яго папярэднікаў, ён пагражае ваенным ударам (як Кенэдзі пагражаў Кубе ў 1962 годзе), і пры гэтым яшчэ (з траўня 2017) заявіў пра жаданне сустрэцца з Кім Чэн Ынам. Такую магчымасць разглядаў і Біл Клінтан напрыканцы другога прэзідэнцкага тэрміну, але ягоная дзяржсакратар спазнала прыніжэнне ў Пхен’яне.

Па-другое, Кім Чэн Ын. Заявіўшы пра поспех ядзернай праграмы Пхен’яна, ён зараз падрыхтаваў да перамоваў козыр: прапанову аб ядзерным раззбраенні і адмове ад паўночнакарэйскай ракетнай праграмы. Гэтая заява мае, аднак, быць сустрэтай з пэўным здаровым скептыцызмам. ЗША і іншыя шмат разоў сядалі за стол перамоваў з Паўночнай Карэяй, і кожны раз ім прадавалі аднаго і таго ж “каня. На гэты раз ад Пхен’яна чакаюць нашмат больш значнай прапановы, якой, аднак, ён пакуль не зрабіў.

Тым не менш, рэзкія змены ў паводзінах Паўночнай Карэі сведчаць пра аспект узаемнага стрымлівання: гэта можа стымуляваць перамовы і нават раззбраенне. Адназначна, тут сутыкаюцца дзве логікі. З аднаго боку – гэта рэжым, які не бачыць ніякіх іншых гарантыяў на выжыванне, чым з дапамогай пагрозы прымянення сілы, ўнутры і звонку. Гэтая пагроза стала вераемнай не толькі для суседзяў – Паўднёвай Карэі і Японіі, але і для ЗША. “Памерці за Пхен’ян — найменш прымальны варыянт для Амерыкі . З іншага боку, далейшае існаванне экзістэнцыяльнай пагрозы з боку Паўночнай Карэі непрымальнае для амерыканскай грамадскай думкі, і для большай часткі стратэгічнага супольнасці.

Гэтыя дзве логікі на працягу пэўнага часу спаборнічалі. З двух гульцоў, Паўночная Карэя “міргнула першай.

Незалежна ад таго, лічыць Трампа вар’ятам ці не, Кім Чэн Ына ён адназначна ўразіў.

Кім прапанаваў Паўднёвай Карэі прыпыненне ядзерных і балістычных выпрабаванняў не настойваючы, каб  Амерыка адначасова адмовілася ад ваенных вучэнняў. Гэта не “ўзаемнае замарожванне, якое адстойваюць Кітай і Расія.

Вядома, Кім таксама будзе мець імгненныя выгады ад любой здзелкі. Ён дасягае пэўнага дыпламатычнага парытэту з ЗША, што заўсёды з’яўлялася цэнтральнай мэтай ядзернай праграмы. Ён таксама пазбягае пятлі, якую вакол Паўночнай Карэі зацягвае Кітай —  на працягу апошніх трох гадоў Кітай быў вымушаны увесці дадатковыя санкцыі і больш не прапануе дастатковую абарону для апраўдання свайго ўплыву на рашэнні Паўночнай Карэі.

Вынікам гэтай гульні не будзе ні разрадка, ні дээскалацыя.

Наадварот, стаўкі растуць для абодвух бакоў.

Калі гатовасць Паўночнай Карэі да перамоваў апынецца ўсяго толькі хітрым выкрунтасам, Дональд Трамп траціць сваю вераемнасць.

Першы выклік – гэта якой будзе праверка на месцы. Бывае так, што раззбраенне, звязанае з пазбаўленнем ад ракет і ядзерных зарадаў больш відавочнае, чым любая замарозка канфлікту. Амерыка не будзе чакаць восем гадоў, каб зрабіць высновы, як гэта было пасля таго, як у 1994 годзе ЗША і КНДР падпісалі ядзернае пагадненне ў Жэневе.

Для Кім Чэн Ына, ісці далей, чым проста аб’яўленне паўзы, згаджацца на замарожванне або ядзернае і балістычнае раззбраенне азначае адмовіцца ад адзінага козыра, які з 1991 года мае рэжым. Гэта авантура. Давер ніколі не быў часткай менталітэту Пхен’яна.

Ад гэтай сустрэчы Кім павінен атрымаць вялікую дыпламатычную і матэрыяльную кампенсацыю. Падтрымка Кітая для заключэння сапраўднага мірнага пагаднення занадта нерашучая. Кітай супраць любога ўзброенага канфлікту, але і ад пагаднення аб міры на Карэйскай паўвыспе ён не выйграе. Паўднёвая Карэя, Японія і нават Кітай адышлі на другі план, пакідаючы на сцэне толькі двух гульцоў. Кожны з лідараў мае асабісты і стратэгічны інтарэс у тым, каб дасягнуць пагаднення. Гульню, якую яны распачалі, ужо нельга спыніць.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Дэдлайны 7-га лістапада, шавіністы, чужы Навальны і свае рэформы
Дэдлайны 7-га лістапада, шавіністы, чужы Навальны і свае рэформы
Вы ведалі, колькі станцый метро было адкрыта на ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі?
Аліна Байгужакава· 26 Снежня 2016
Гісторыя Фідэля. Чаму дыктатура гэта тормаз дабрабыту
Гісторыя Фідэля. Чаму дыктатура гэта тормаз дабрабыту
Дыктатура хоць і можа навесці парадак у краіне, у доўгатэрміновай перспектыве блакуе яе развіццё.
Падкаст з Juno: канкурэнт Uber, у якога добрае сэрца
Падкаст з Juno: канкурэнт Uber, у якога добрае сэрца
І сто распрацоўшчыкаў у Мінску.