Блізкія і далёкія: як распадаюцца сем’і праз канфлікт ва Украіне

Васіль Бялько· 23 Траўня 2016
Блізкія і далёкія: як распадаюцца сем’і праз канфлікт ва Украіне

З чаго ўсё пачалося.

Гісторыю нашых герояў мы пачынаем распавядаць з лютага 2013 году. Майдан змяніў рэчаіснасць не толькі Украіны, але і ўсяго рэгіёна: еўрапейскай часткі Расіі, Беларусі, краін Прыбалтыкі. Гэта стала кропкай адліку – пасля забойстваў падчас супраціву маніфестантаў і “Беркута” на Майдане ў кожнай хаце пачаліся спрэчкі: хто вінаваты, хто мае рацыю і што рабіць далей. Гэта не проста канфлікт на палітычнай глебе, гэта канфлікт светапоглядаў і, адпаведна, канфлікт пакаленняў.

Трэнер Людміла Ціханчук з Адэсы падчас пратэстаў у Кіеве ездзіла на Майдан, а потым здарылася падзея, якая закранула кожнага жыхара Адэсы яшчэ мацней, чым падзеі зімы. 2 траўня ў цэнтры горада адбыліся сутыкненні паміж актывістамі «Еўрамайдана» і «Антымайдана», загінула некалькі дзясяткаў чалавек.

“Кропкай адліку стала тое, што я ўбачыла сваю сястру на фотаздымках з расійскім сцягам на мітынгу”, — распавядае Людміла. Яны з сястрой ніяк не абмеркоўвалі гэтую сітуацыю і усё нібыта забылася, але падчас падзеяў 2 траўня канфлікт аднавіўся з новай сілай і прынес новую хвалю непаразумення, здаецца, немагчымага паміж сёстрамі: “Гэта страшна, таму што ты разумееш, што чалавек цябе ударыць…”. Людміла прызнаецца, што ў дзяцінстве былі і сваркі, і бойкі, але каб забіць… такой думкі ніколі не ўзнікала.

Журналістка з Мінску Вольга Ярохіна не можа назваць момант, калі адбыўся разрыў з яе бацькамі: “Проста ў адзін момант аказалася, што нашы погляды на сітуацыю дыаметральна супрацьлеглыя.”

«Беспярэчна слухайся»

Медыятар і кіраўнік некамерцыйнай арганізацыі «Інститут миру і порозуміння» Роман Коваль упэўнены, што ў большасці гэтых сітуацый прысутнічае канфлікт пакаленняў. Бацькі лічаць, што маюць права навязваць свой светапогляд, у тым ліку палітычны, маладому пакаленню.
Раман адзначае, што вытокі гэтай праблемы бяруць пачатак у школе савецкага ўзору, дзе вучням забаронена выказваць сваё меркаванне, а аўтарытэт старэйшых непарушальны. У заходняй мадэлі адукацыі, наадварот, прадугледжваюцца дыскусіі і цалкам нармальным з’яўляецца дыскусія з выкладчыкам.

Бацькі нашай гераіні Людмілы з Сібіры, і яна таксама адчула адрознасць іх перакананняў: “Зараз, абдумваючы, я так разумею, што мама пакінула сваю радзіму там і тут яе так і не змагла набыць…”.
У сям’і заўсёды смяяліся з людзей, які размаўляюць на ўкраінскай. Перакананне, што гэта нармальна і правільна было настолькі моцным, што сама Людміла вывучыла ўкраінскую толькі ў дарослым узросце з дапамогай фільмаў. Бабуля ўсе не разумела: “Навошта табе гэтая цялячая мова, навошта яе вывучаць?”

Прапаганда.

У бацькоў журналісткі Вольгі Ярохінай не было ні сяброў, ні сваякоў ва Украіне. Адзіны канал, праз які яны атрымлівалі інфармацыю – гэта СМІ. Вольга спрабавала даказваць ім, што некаторыя навіны могуць быць фальшывымі і не ўсе варта браць на веру.

Мы не размаўляем на гэтыя тэмы.

“Калі ў нас канфлікт – гэта заўседы крыніца негатыўных асацыяцый, крыніца боязі, таму найбольш папулярная стратэгія ў нашым грамадстве — гэта пазбяганне канфліктнай сітуацыі, сыход, ухіленне, альбо прыстасаванне,” – сцвярждае медыятар Раман Коваль.
Альтэрнатывай гэтаму шляху з’яўляецца працэс вырашэння канфліктнай сітуацыі, у якім, безумоўна, павінны быць зацікаўленыя абодва бакі.

“Зразумела, што ўсе хочуць абмеркаваць навіны. Я маўчала. І калі ўжо мяне выклікалі на адкрытую размову, я проста ўстала і сказала, што я не буду абмяркоўваць гэтую тэматыку, бо вы дарагія мне людзі”, – такім чынам паспрабавала пазбегнуць канфліктнай сітуацыі Вольга з Мінску.
Аднак размовы на гэтым не скончыліся, час ад часу Вольга чуе, што яе бацькі абмяркоўваюць расійска-ўкраінскі канфлікт, але ў гутарку яна не ўключаецца. Яна абрала гэтую стратэгію, таму што найперш цэніць добрыя адносіны з бацькамі.

Што зрабіць у першую чаргу?

“Эмоцыі трэба разумець і ўсведамляць”, – тлумачыць Раман Коваль. Паводле медыятарв, трэба прызнацца сабе, што эмоцыі і пачуцці сапраўды есць, а потым задаць сабе пытанне: “Чаму яны так востра праяўляюцца і адкуль яны бяруцца?» Такі самааналіз дапаможа зразумець, як глыбока знаходзіцца гэта перажыванне.

Часта атрымліваецца так, што другая палова канфлікту знаходзіцца ў другой краіне. Так, шмат сем’яў маюць сваякоў адразу ў Расіі, Украіне і Беларусі. Медыятар у гэтым выпадку рэкамендуе табу на палітычныя тэмы па тэлефоне. Лепшым рашэннем буде праста запрасіць сваякоў у госці, іншым часам проста змяненне інфармацыйнай прасторы дапамагае зруйнаваць усе спрэчкі.

Працяг таго, што ўжо было.

Людміла Ціханчук не верыць, што можна так проста, як у праграмме па тэлебачынні, узяць і праз пару дзён дараваць сваякоў пасля такога: “Магчыма, гэта проста фінал таго, што было ўсе жыццё”.

“Калі ўзнікае канфліктная сітуацыя ў грамадстве, вельмі прадказальна і верагодней за ўсё, што людзі, якія і так знаходзяцца ў стане канфлікту зоймуць супрацьлеглыя пазіцыі”, – упэўнены медыятар Раман Коваль. Часам людзі проста шукаюць прычыну, каб разыйсціся ў розныя бакі і тут ужо нічога не зробіш.

Што далей?

Людміла лічыць, што вярнуцца да ранейшых адносін ужо нельга: “Вайна, яна як лакмусавая паперка, выяўляе тыя грані сутнасці таго ці іншага чалавека, якія ім старанна хаваюцца ад соцыўма. І вось адна з граняў тых людзей, якія актыўна клікалі і падтрымлівалі агрэсію РФ у дачыненні да Украіны, магчымасць здрадзіць, падставіць. Значыць, мы зможам мець зносіны потым, але заўсёды будзем памятаць, што гэтыя людзі могуць здрадзіць ў любы момант, што ім давяраць нельга.”

***

Як мы бачым, асабістае цесна сплятаецца з палітычным. Вайна, якія б ні былі ў яе палітычныя прычыны, заўседы закранае лёсы і душы людзей. Цэлая палітра эмоцый і адчуванняў адкрываецца перад людзьмі ў такія моманты. Але трэба памятаць, што кожная сцяна калі-небудзь будзе разбурана. Былі моманты ў гісторыі, калі сцяна дзяліла цэлыя гарады, але час мінае, змяняюцца палітыкі і палітычныя рэжымы, сцены падаюць пад націскам жадання і веры і становяцца проста ўспамінам. Хоць і балючым

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Кожны сябар дадае 700 пройдзеных крокаў у дзень
Навошта карпарацыі купляць сваім супрацоўнікам фітнес-трэкеры і як разумныя гадзіннікі зменяць нашае жыццё, расказвае дызайнер Fitbit.
Правы чалавека ды дэмакратыя не цікавяць інвестараў
Як Беларусі прыцягнуць інвестыцыі і куды ідуць вялікія грошы, тлумачыць дырэктар аналітычнага Цэнтра Астрагорскага Яраслаў Крывой.
Праз “укантакце” можна прадаваць нават вагоны
Сустваральнік digital-агенцтва Ufox Аляксей Купрэеў распавядае пра міфы сацыяльнай сеткі “УКантакце” і дзеліцца парадамі для бізнесу.