Што чакае Беларусь і як з гэтым жыць

Сабралі ідэі і выклікі для будучыні Беларусі з Belarus Future Unconference 2019.

Дзіяна Ляшкевіч· 10 Чэрвеня
Што чакае Беларусь і як з гэтым жыць

Напрыканцы траўня мы сабралі адных з найлепшых беларускіх розумаў на Belarus Future Unconference, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць жыццё ў нашай краіне лепшым.

Першая частка форуму прайшла ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік мог сказаць сваё слова. За васьмю сталамі абмяркоўвалі эканоміку, палітыку, адукацыю, навуку, экалогію, дэмаграфію. Мы сабралі па пяць галоўных ідэй з кожнага стала ды хочам падзяліцца з вамі. Усе нататкі з World Cafe глядзіце ў Padlet.

Ці варта Беларусі баяцца дэфолту?

  • Дэфолт можа быць непазбежным. Для новай улады эканамічна выгадней будзе зрабіць дэфолт.
  • Дзяржаўны доўг – гэта паказнік таго, што эканоміку не рэфармуюць.
  • Груба кажучы, у ЗША няма знешняга доўгу. А знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 90 % складаецца з долараў ЗША.
  • Структура эканомікі такая, што для Беларусі продаж 12 БелАЗаў – ужо дасягненне.
  • Ці могуць падаткі ад ПВТ скараціць дзяржаўны доўг Беларусі? Не, бо рэзідэнты  ПВТ імкнуцца зніжаць выручку.

Што засталося ад беларускай навукі і як яе ратаваць?

  • Навука не можа быць нацыянальнай, яна даўно стала інтэрнацыянальнай.
  • Калі дзяржава не акумулюе сродкі ў навуцы, значыць яна павінна нешта рабіць для таго, каб гэта рабіў хтосьці іншы. Напрыклад, вызваляць буйныя кампаніі ад падаткаў, каб тыя ў сваю чаргу фінансавалі навуку.
  • Існуе такі напрамак, як грамадзянская навука, дзе ў навуковых праектах могуць прыняць удзел зацікаўленыя людзі. Яны займаюцца назіраннем і апрацоўкай інфармацыі, даследаваннямі, бо грамадства – замоўца навукі. Так адбываецца ў Амерыцы. У Беларусі замоўца навукі – дзяржава.
  • У той жа час грамадскі запыт на навуку звязаны з камунікацыйнымі праблемамі. Беларускія вучоныя не зацікаўленыя ў камунікацыях.
  • Чалавек, які займаецца навукай, павінен мець права на памылку. Вучоныя першапачаткова моцна страхуюцца ў выпадку памылкі, бо калі нешта не атрымаецца, то будзе вельмі дрэнна, таму пачынаюць фабрыкаваць вынікі. Людзі разумеюць, што ніхто не хоча праблем, у тым ліку крымінальных.

Чаму нас павінны хваляваць экалагічныя пагрозы?

  • Адна з асноўных пагроз – АЭС, бо яна выклікае шмат праблем.
  • Таксама ёсць праблема з перапрацоўкай і сартаваннем смецця, бо толькі 17 % яго перапрацоўваецца.
  • Экалагічная культура насельніцтва нізкая, няма разумення каштоўнасці прыроды і глабальнасці выкліку.
  • Патрэбныя рэальныя схемы дзеянняў пры ўзнікненні экалагічнай праблемы для канкрэтнага жыхара.
  • Што рабіць, каб зменшыць экалагічныя пагрозы? Развіваць энергаэфектыўныя тэхналогіі ды выкарыстоўваць міжнародны досвед у гэтай галіне, гарадскую мабільнасць, каршэрынг, пераносіць экалагічныя каштоўнасці на бізнес,  фінансава падтрымліваць стартапы, заснаваныя на другаснай перапрацоўцы смецця, эканамічна стымуляваць сартаванне смецця.

Забытыя ўсімі: як ратаваць рэгіёны?

  • Вёска не зможа канкураваць з горадам. Але можна паспрабаваць запаволіць урбанізацыю.
  • Трэба вырашыць праблему монагарадоў, якія залежаць ад аднаго прадпрыемства. Для гэтага патрэбна дыверсіфікаваць рызыкі. А таксама зменшыць сувязь мясцовых бюджэтаў і кансалідаванага бюджэту.
  • Сярод дэпутатаў павінна быць больш маладых людзей, якія б працавалі над канкрэтнымі задачамі і праектамі.
  • Для развіцця кожнага рэгіёна патрэбны індывідуальны падыход, які б улічваў мясцовыя асаблівасці.
  • Трэба ацаніць патрэбы жыхароў рэгіёнаў: чаго хочуць самі людзі?

Адна Беларусь ці некалькі? Наколькі цэласная наша нацыя?

  • Салідарнасць груп людзей у палітычных пытаннях недасягальная. Людзі ўсё роўна падзяляюцца на групы, якія па-рознаму інтэрпрэтуюць “лепшае для Беларусі” і імкнуцца да яго рознымі метадамі.
  • Усё ж агульныя каштоўнасці ў нас ёсць: канцэпцыя незалежнасці, “абынебыловайны” і г.д.
  • Для партый і грамадскіх аб’яднанняў варта зрабіць гайд, як карыстацца дзяржавай і апісаць у ім правы, абавязкі, як працуюць пэўныя органы, і куды можна звяртацца.
  • Адна з праблемаў беларускага грамадства ў гэтым пытанні – адсутнасць палітычнай адукацыі.
  • Трэба пранікаць у сістэму ды даносіць свае каштоўнасці: пісаць калектыўныя звароты, удзельнічаць у выбарах і г.д.

Развітанне з радзімай: наколькі масавая сённяшняя эміграцыя?

  • Да 2050-га года беларусаў стане менш яшчэ на мільён.
  • Эміграцыя будзе заўсёды. Пытанне ў тым, як мы будзем гэта выкарыстоўваць. Часта беларусы ўліваюцца ў чужыя эмігранцкія тусоўкі, і мы іх губляем.
  • Не надаецца ўвагі сацыяльным прычынам, якія прыводзяць да эміграцыі. Напрыклад, шмат хто з’язджае, бо правы і свабоды не выконваюцца.
  • Укладанне грошай у дэмаграфічную палітыку можа прывесці да маргіналізацыі насельніцтва. Можна павысіць нараджальнасць, але ў той жа час бацькі павінны мець дастаткова сродкаў, каб выгадаваць дзяцей .
  • Уцечку мазгоў могуць зменшыць крызісы ў суседніх краінах, калі яны адбудуцца.

У Беларусі ўстойлівая ўлада – ці насамрэч не?

  • Каб палітычная сістэма ў Беларусі была ўстойлівай, у грамадства павінна быць магчымасць яе змяняць і выражаць розныя погляды.
  • Таксама для ўстойлівай улады патрэбны ўстойлівыя інстытуты.
  • А яшчэ трэба перайсці да змешанай сістэмы – даць больш паўнамоцтваў парламенту і менш  – прэзідэнту.
  • Грамадства павінна па-сапраўднаму спужацца, каб былі нейкія перамены. Кансалідаваць беларусаў можна толькі ў выпадку сур’ёзнай пагрозы.
  • Перад тым, як рабіць змены для грамадзяніна, трэба ведаць, ці хоча сам грамадзянін гэтых зменаў ва ўладзе.

Па выніках дыскусіі мы склалі мапу выклікаў для будучыні Беларусі: уверсе знаходзяцца тыя, уздзеянне якіх на будучыню будзе наймацнейшым, а справа – тыя, якія найбольш імаверныя.

Па выніках дыскусіі мы склалі мапу выклікаў для будучыні Беларусі: уверсе знаходзяцца тыя, уздзеянне якіх на будучыню будзе наймацнейшым, а справа – тыя, якія найбольш імаверныя.

А калі вам цікава даведацца, як будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў, то пачытайце наш свежы Індэкс беларускай будучыні. Аўтары Індэкса выдзелілі 24 індыкатары, якія ўплываюць на беларускую будучыню і апыталі 58 экспертаў. На жаль, большасць з гэтых паказнікаў характарызуе Беларусь як краіну ў стане стагнацыі.

Наступны раз абмяркоўваць будучыню краіны і асэнсоўваць галоўныя сусветныя трэнды будзем восенню на Reshape 2019. А калі вы развіваеце свае рэгіёны і гарады, то падавайцеся на нашу Belarus Urban Fellowship да 15 чэрвеня.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Каманда Ідэі · 13 Лістапада
Мы запускаем Belarus Urban Day-2019. Што гэта і навошта мы гэта робім?
Мы запускаем Belarus Urban Day-2019. Што гэта і навошта мы гэта робім?
Расказваем падрабязнасці пра нашу маштабную рэгіянальную серыю дыскусіяў
Каманда Ідэі · 5 Лістапада
Як працуе польская эканоміка? Запрашаем на дыскусію 11 лістапада
Як працуе польская эканоміка? Запрашаем на дыскусію 11 лістапада
Будзем гутарыць пра падаткавыя рэформы і фінансавую дэцэнтралізацыю.
Каманда Ідэі · 25 Кастрычніка
Чаму ў Польшчы атрымалася? Запрашаем на дыскусію 31 кастрычніка
Чаму ў Польшчы атрымалася? Запрашаем на дыскусію 31 кастрычніка
Запрашаем на гутарку пра эканамічныя рэформы краіны-суседкі ў межах партнёрства з Кастрычніцкім эканамічным форумам.