Антон Раднянкоў: сёння за развіццё горада ніхто не адказвае
У другім падкасце наш эксперт па гарадской мабільнасці разважае пра перспектывы Мінска зрабіцца зручным горадам.
Рыгор Астапеня· 5 Сакавіка 2015
Галоўная праблема Мінска апошніх гадоў – хуткі рост колькасці прыватных аўто. Гарадскія ўлады імкнуцца разабрацца з гэтым пытаннем даволі дарагімі метадамі – праз МКАД-2 і трэцюю лінію метро – адначасова спрабуючы задаволіць як аўтамабілістаў, гэтак і карыстальнікаў грамадскага транспарту. Пры гэтым зусім забытым застаўся трамвай, які ў Заходняй Еўропе лічыцца ідэальным сродкам перамяшчэння ў горадзе: “Будаўніцтва трамвайных ліній значна танней за пабудову метро, але эфектыўнасць гэтых відаў транспарту параўнальная. Пры гэтым гарадскія ўлады фактычна спынілі развіццё гэтага накірунку. Ніяк не павялічваецца трамвайная сетка, зусім не абнаўляецца рухомы састаў, а ён самы стары ў параўнанні з іншымі відамі грамадскага транспарту. Смешна сказаць, але ў Мінску няма ніводнага 100% нізкападлогавага трамвая, то бок маламабільным людзям – маці з дзецьмі ці пенсіянерам – проста цяжка зайсці туды”. Але галоўную праблему Антон Раднянкоў бачыць у адсутнасці стратэгічнага падыходу пры планаванні транспартнай сістэмы. “У Еўропе даўно ўжо распрацоўваюць планы гарадской мабільнасці. Гэта такі дакумент, які фармуе бачанне горада, задае дакладныя стратэгічныя мэты і падыходы да развіцця транспартнай сістэмы. Прычым гэтыя рэчы выпрацоўваюцца не нейкім невядомым праектным інстытутам, а пры ўдзеле жыхароў, каб горад адпавядаў патрэбам менавіта жыхароў. Ад таго, ці гатовыя мінскія ўлады выкарыстоўваць сучасныя падыходы, і будзе залежыць развіццё горада. У іншым выпадку праблемы Мінска будуць толькі расці”. Пра гэта ды іншыя асаблівасці “беларускай урбаністыкі” слухайце ў падкасце.
Падобныя тэмы
Антон Раднянкоўгорад
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў· 19 Красавіка
Ці хочуць беларусы каранцін, чаму Лукашэнка не наведвае бальніцы і хто верыць у тэорыі змоваў?
Ці хочуць беларусы каранцін, чаму Лукашэнка не наведвае бальніцы і хто верыць у тэорыі змоваў?
А яшчэ, дзе і калі можна атрымаць свежыя дадзеныя пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі.
Вірусны крызіс у Беларусі (і ў Нарвегіі), хто вінаваты і дзе ўзяць надзею?
Вірусны крызіс у Беларусі (і ў Нарвегіі), хто вінаваты і дзе ўзяць надзею?
Другі zoom-выпуск Ідэйнага падкаста. У гасцях Марыя Русак, яна апавядзе пра тое, што адбываецца ў Осла.
Іван Шыла· 29 Сакавіка
Самы змрочны падкаст: Сяргей Чалы пра тое, чаго нам чакаць у 2020-м
Самы змрочны падкаст: Сяргей Чалы пра тое, чаго нам чакаць у 2020-м
Каронавірус, карантын, курс і наколькі ўпадзе беларуская эканоміка (і ці вытрымае?)