Алесь Чарняковіч: «ЗША павялічаць дапамогу Украіне»
Слухайце наш першы падкаст пра змены, якія нясе ў амерыканскую палітыку новы рэспубліканскі кангрэс.
“Абаму не ўдасца правесці якія-кольвек контраверсійныя законапраекты, напрыклад міграцыйную рэформу. Але асабліва не змогуць правесці нічога свайго і рэспубліканцы, бо ў іх няма 60 крэслаў у сенаце, каб перакрыць прэзідэнцкае вета. Такім чынам, нас чакае двухгадовы палітычны тупік.” – кажа магістрант Оксфардскага ўніверсітэту Алесь Чарняковіч. На думку Алеся, “палітыка Вашынгтону ў дачыненні да Расеі адназначна мае стаць больш цвёрдай. Амерыканцы лепш за еўрапейцаў, а амерыканскія рэспубліканцы лепш за амерыканскіх дэмакратаў, усведамляюць пагрозу бяспецы, якая сыходзіць ад Расеі; а таксама важнасць Украіны ва ўмацаванні свабоды ва ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне”. “Галоўнае, што будзе адбывацца ў беларускім пытанні, на што прынамсі я спадзяюся, гэта растучае ўсведамленне, што чыннік зменаў у Беларусі знаходзіцца не ў Драздах, а ў Крамлі. Ёсць спадзеў, што гэтая кадэнцыя, і наступны прэзідэнт будуць змагацца з коранем праблем, а не з сімптомамі”, – дадае Алесь Чарняковіч. Болей слухайце ў падкасце.
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Маша Сума , Таня Кавалёнак , Глеб Мартынаў, Дзіяна Ляшкевіч, Рыгор Астапеня· 20 Студзеня
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
Каманда і вядоўцы падкастаў Цэнтра новых ідэй раяць найлепшыя шоу, якія варта дадаць у свой плэйліст.
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў, Іван Шыла· 12 Студзеня
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Адказваем на вашы пытанні – пра карту паляка, перадачу ўлады, пераслед і самых гарачых рэфарматараў.
Рыгор Астапеня· 9 Снежня 2019
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
“Ідэйны падкаст” – цяпер і па-ўкраінску!