Вар’яцтва і рацыянальнасць Пуціна

У 5-гадовым тэрміне для Навальнага варта шукаць не аўтарытарную звар’яцеласць, але цвярозы розум.
Рыгор Астапеня· 18 Ліпеня 2013
Вар’яцтва і рацыянальнасць Пуціна

Крэмль адчувае таючую падтрымку грамадства і спрабуе засцергчыся ад будучых пераменаў. Часы “суверэннай дэмакратыі” скончыліся.

Калі Пуцін прыйшоў да ўлады ён хутка займеў усё: падтрымку грамадства, верныя спецслужбы і эканамічны бум. Адзінай перашкодай былі алігархі, якіх значная частка расійскага грамадства заўсёды хацела бачыць у турме. Частка з алігархаў прысягнула на вернасць новаму рэжыму, у дачыненні да іншых Пуцін вырашыў выканаць грамадскую замову.

Калі першыя 12 гадоў улады прайшлі адносна спакойна, то апошнія паўтары гады былі вельмі цяжкімі. Падтрымка Пуціна змяншаецца (хоць і не так хутка, як часта пра гэта кажацца) – ягоны голы торс выклікае ўжо больш смеху, чым захаплення. Апазіцыя адчула вецер у парусе, а Навальны стаў адным з найбольш папулярных людзей у інтэрнэце. У дадатак, эканамічны рост спаў да ўзроўню 1.1 % у першым квартале 2013 году. Калі рынак сланцавага газу будзе далей развівацца сённяшнімі тэмпамі, то ў будучыні Расію можа чакаць рэцэсія.

Новая замежная палітыка Пуціна выглядае яшчэ горш. Калі шпіёнская сага са Сноўдэнам выглядае лагічна для такіх гісторыяў, то закон супраць усынаўлення сіротаў амерыканцамі нават па мерках Пуціна з’яўляецца неадэкватным.

Праблема ў тым, што расійскае кіраўніцтва не ведае, як вярнуцца ў форму. Крэмль цяпер не можа выкарыстоўваць рост дабрабыту, як чыннік легітымізацыі. Калі Пуцін не можа прапанаваць грамадству пернікі, то застаецца толькі бізун.

Расійскі кіраўнік спрабуе застрашыць не толькі апазіцыю. Ад дэпутатаў патрабуюць пазбавіцца рахункаў у замежных банкаў і дэклараваць усю сваю нерухомасць. Вядома, што Пуцін наступае на ўласны хвост, калі пачынае змагацца з карупцыяй унутры ўлады. Аднак, гэта і ёсць вынік дзейнасці Навальнага. Такім чынам, Крэмль спрабуе займець чужы лозунг і пазбавіць расійскую апазіцыю галоўнага козыру.

Перспектывы Навальнага, як і расійскай дэмакратыі, пакуль ніякія. Пуцін на беларускім прыкладзе пабачыў, наколькі эфектыўным бывае бізун. І будзе далей яго ахвотна выкарыстоўваць.

РА

Спадабалася? Рэкамендуй сябрам!
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Маша Сума , Таня Кавалёнак , Глеб Мартынаў, Дзіяна Ляшкевіч, Рыгор Астапеня· 20 Студзеня 2020
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
Каманда і вядоўцы падкастаў Цэнтра новых ідэй раяць найлепшыя шоу, якія варта дадаць у свой плэйліст.
Рыгор Астапеня· 9 Снежня 2019
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
“Ідэйны падкаст” – цяпер і па-ўкраінску! 
Чаму не варта святкаваць сёмае лістапада
Чаму не варта святкаваць сёмае лістапада
Тры прычыны перастаць святкаваць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.