Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?

Абмяркоўваем турыстычныя перспектывы. 
Рэдакцыя Ідэі · 22 Чэрвеня
Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?

Анлайн-часопіс “Ідэя” (IdeaBY.org) у рамках вялікага фестывалю падарожжаў і адкрытасці «Самаход» запрашае на панэльную дыскусію “Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?“.

Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 25 чэрвеня, а 11:00 у культ. цэнтры «Корпус». Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) — тут.

Беларускія журналісты, а таксама эксперты ад бізнесу і ўлады, абмяркуюць перспектывы развіцця ўязнога турызму пасля аднабаковай адмены Беларуссю кароткатэрміновых віз для большасці дзяржаў свету, уключаючы краіны ЕС і ЗША.

Наколькі паток турыстаў вырас з адменай віз? Ці варта чакаць далейшага росту? Як яшчэ дзяржава можа дапамагчы прыцягнуць турыстаў з-за мяжы? Што яшчэ трэба зрабіць? Ці магчыма зрабіць Беларусь вядомым кірункам і прыкметна павялічыць прыбыткі ад турызму? І што гэта значыць для шараговых беларусаў?

Спікеры:

— Антон Матолька, блогер
— Рыгор Памяранцаў, былы дырэктар прадстаўніцтва AirBaltic у Беларусі і былы кіраўнік Нацыянальнага Агенцтва па турызме Беларусі
— Антон Кашлікаў, кіраўнік праекта 34travel.me
— Ірына Гардзіенка, начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага Агенцтва па турызме
— Ягор Дзянісёнак, менеджэр па маркетынгу Minsk Marriott Hotel
— Рома Свечнікаў, падарожнік і аўтар кнігі “Рома Едзе”

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рыгор Астапеня· 21 Ліпеня
Віна Расіі як беларускі палітычны кансэнсус
Віна Расіі як беларускі палітычны кансэнсус
Чаму нашыя эліты павінны перастаць вініць ва ўсім Расію.
Зміцер Лысюк· 9 Чэрвеня
Беларуская сістэма падтрымкі спорту зламаная: вось як яе направіць
Беларуская сістэма падтрымкі спорту зламаная: вось як яе направіць
Неэфектыўныя дзяржаўныя выдаткі, слабыя спартыўныя вынікі і што з гэтым трэба рабіць.
Антон Раднянкоў· 19 Траўня
Як Беларусь развівае турызм і пры чым тут Еўрапейскі Саюз
Як Беларусь развівае турызм і пры чым тут Еўрапейскі Саюз
Што мы маем і што мы маглі б мець, калі б сур’ёзна ўзяліся за развіццё турызму.