Замежныя візіты Лукашэнкі вядуць да росту экспарту? Насамрэч не

У 2016-ым беларускі экспарт упаў у большасць краінаў, з чыймі лідарамі беларускі кіраўнік сустракаўся летась.
Рыгор Астапеня· 21 Ліпеня 2016
Замежныя візіты Лукашэнкі вядуць да росту экспарту? Насамрэч не
Малюнак Светы Паддубнай

У 2015-ым графік Аляксандра Лукашэнкі быў багаты на сустрэчы з кіраўнікамі іншых краінаў.

Нават калі адкінуць сустрэчу “нармандскай чацвёркі” ў Мінску і візіт у Злучаныя Штаты дзеля выступу ў ААН, беларускі кіраўнік сустрэўся за год з 12 прэзідэнтамі ці прэм’ер-міністрамі іншых дзяржаў. Пры гэтым, з некаторымі замежнымі лідарамі як, напрыклад, Ільхам Аліеў, Аляксандр Лукашэнка сустракаўся двойчы – у Мінску і Баку.

Традыцыйна сустрэчы беларускага кіраўніка поўняцца абяцаннямі або ідэямі будучых прарываў.

Напрыклад, напрыканцы 2015-га ў Ханоі Аляксандр Лукашэнка цешыўся, што “дачыненні Беларусі і В’етнама выйшлі на новы ўзровень глыбокай узаемавыгаднай супрацы” і што “гандлёвы абарот павінен вырасці да $500 млн у год”. Але за паўгода пасля сустрэчы тавараабарот з В’етнамам не проста не вырас, але значна зменшыўся і склаў усяго $ 27 млн за першыя 5 месяцаў 2016-га.

Дзе падаў беларускі экспарт

Свежыя звесткі Белстата пра гандлёвы абарот Беларусі за першыя пяць месяцаў 2016-га паказваюць, што В’етнам – гэта не асобны выпадак, а частка трэнду.

Беларускі экспарт абваліўся ў большасці краінаў, з чыймі кіраўнікамі сустракаўся Лукашэнка.

Па выніках студзеня-мая 2016-га (у параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га) беларускі экспарт нязначна ўпаў у трох з 12 выпадкаў і літаральна абваліўся ў шасці. А лідарам у зніжэнні беларускага экспарту стаў “стратэгічны партнёр” Кітай, на які гэтак разлічваюць улады Беларусі. За першыя пяць месяцаў Беларусь туды прадала тавараў на $ 76 млн альбо амаль у пяць разоў менш, чым у студзені-маі 2015-га.

Беларускі экспарт
Create bar charts

Апроч відавочных правалаў, яшчэ ў тры краіны беларускі экспарт зменшыўся на некалькі працэнтаў: у Расію ён упаў на 5,3 %; у Індыю на 3,1 %; у Малдову на 1,9 %. Хоць выпадак Расіі вылучаецца – для Беларусі страта там некалькіх працэнтаў у фактычным памеры роўная страце ўсяго экспарту ў далёкую краіну.

Але тры дзяржавы ўсё ж паказваюць, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі гэтых краін – гэта не чорная метка для беларускага экспарту. У 2016-ым Беларусь прадала болей тавараў Грузіі (138,6 %) і Туркменістану (141,3 %). І яшчэ крыху вырас экспарт у Пакістан (на 2,3 %). Праблема, аднак, у тым, што для Беларусі гэтыя краіны граюць невялікае значэнне і не могуць замяніць агромністыя рынкі, якія Беларусь страчвае.

Візіты Лукашэнкі наўрад ці спрыяюць гэтай страце, але дакладна ніяк няздольныя пераламаць негатыўны трэнд.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Маша Сума , Таня Кавалёнак , Глеб Мартынаў, Дзіяна Ляшкевіч, Рыгор Астапеня· 20 Студзеня 2020
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
Каманда і вядоўцы падкастаў Цэнтра новых ідэй раяць найлепшыя шоу, якія варта дадаць у свой плэйліст.
Рыгор Астапеня· 9 Снежня 2019
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
“Ідэйны падкаст” – цяпер і па-ўкраінску! 
Чаму не варта святкаваць сёмае лістапада
Чаму не варта святкаваць сёмае лістапада
Тры прычыны перастаць святкаваць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.