Бедныя раёны бяднеюць хутчэй за ўсю астатнюю Беларусь

Як расслойваецца Беларусь, тлумачыць навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Алег Мазоль.
Рыгор Астапеня· 1 Снежня 2016
Бедныя раёны бяднеюць хутчэй за ўсю астатнюю Беларусь

Чаму расце разрыў у заробках

Праблема няроўнасці з’яўляецца глабальнай і ў многіх краінах, якія развіваюцца, узровень няроўнасці заробкаў куды вышэйшы, чым у Беларусі. У нашай краіне розніца паміж малымі раёнамі і агульнарэспубліканскім узроўнем не такая вялікая і складае каля 20 %.

Але праблема ў тым, што гэтая дыспрапорцыя ў апошнія два гады расце.

На фоне ўсёй краіны раёны Віцебскай вобласці адстаюць найбольш, і там разрыў ад агульнарэспубліканскага ўзроўню складае больш за 25 %.
 

Заробкі ў раёнах у параўнанні да агульнарэспубліканскага ўзроўню
Калі інфаграфіка не загружаецца, калі ласка перазагрузіце старонку

 

Рост разрыву ў заробках звязаны з эканамічным крызісам, бо малыя раёны перадусім арыентуюцца на датацыі з цэнтра. Сёння ж памеры датацыяў скарачаюцца і адначасова змяншаюцца магчымасці ў раённых прадпрыемстваў зарабляць грошы на дзяржаўных замовах.

Будучыня малых раёнаў

Паколькі крызіс працягнецца, то і разрыў у заробках паміж раёнамі і сярэднерэспубліканскім узроўнем будзе і надалей расці. Рэформы пакуль адкладваюцца і ў любым выпадку ў кароткатэрміновай перспектыве яны прывядуць да таго, што ўзровень дабрабыту ўсё адно працягне падаць. Хоць, безумоўна, у доўгатэрміновай перспектыве рэформы прывялі б да паляпшэння якасці жыцця.

Але я б не хацеў казаць, што з рэгіёнамі нічога добрага не будзе. Бо чым больш будзе крызісных з’яваў, тым больш улады будуць намагацца нешта выправіць.

Але рабіць гэта будуць так, як рабілі дагэтуль.

Да гэтага ж часу ўсё выпраўлялася дзякуючы датацыям, ільготным крэдытам ці пераразмеркаванню прадуктаў, якія вырабляюцца ў малых раёнах.

І задача сёння акурат у тым, каб паказаць насельніцтву гэтых раёнаў, што яно само мусіць шукаць шляхі зарабіць грошы. А дзяржава ж мае проста не перашкаджаць ім гэта рабіць. Апроч таго, улады павінны навучыць людзей, як гэтыя грошы можна зарабляць.

Ці варта чакаць рэформаў

Нельга раздзяляць пытанні рэгіянальнага развіцця і эканамічнага росту ва ўсёй краіне, але прыярытэт трэба аддаваць развіццю малых раёнаў – каб працоўныя месцы паўставалі менавіта ў гэтых рэгіёнах. Там і прадпрымальнікаў нашмат менш, таму там ёсць рэзервы для развіцця, асабліва ў сферы сельскай гаспадаркі.

Але многія рэформы трэба было б правесці 15-20 гадоў таму.

Цяпер жа правядзенне рэформаў, напрыклад, у сельскай гаспадарцы, выглядае маларэальным, бо створаныя буйныя аграхолдынгі, якія ўлады наўрад ці захочуць перадаваць у прыватныя рукі.

Ды і насельніцтва ў сельскіх раёнах не гарыць жаданнем нешта змяняць. Людзі  ўжо прызвычаеныя да таго, што яны як і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, на якіх людзі працуюць, арыентаваныя на дзяржаву. Якасць і колькасць чалавечага капіталу ў сельскіх раёнах таксама змяншаецца.

І, калі шчыра, то даволі складана казаць, што можа зрабіць дзяржава сёння, бо шмат што ў малых раёнах настолькі дэградавала, што рэформы трэба праводзіць па ўсіх накірунках, якія толькі магчымыя. Але пакуль дзяржава на гэта не гатовая. 

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рыгор Астапеня· 18 Кастрычніка
Рэйтынг самых папулярных у сацсетках грамадскіх арганізацый
Рэйтынг самых папулярных у сацсетках грамадскіх арганізацый
Мы перакапалі ўвесь інтэрнэт, каб знайсці 12 беларускіх НДА, якія маюць больш за 10 тысяч падпісантаў.
Рыгор Астапеня· 28 Верасня
Беларусы становяцца рэлігійнай нацыяй?
Беларусы становяцца рэлігійнай нацыяй?
Вось інфаграфіка, якая адказвае на гэтае пытанне.
Антон Раднянкоў· 25 Верасня
Чаму Павел Калаур найлепшы кіраўнік Нацыянальнага банка ever
Чаму Павел Калаур найлепшы кіраўнік Нацыянальнага банка ever
Беларускі чыноўнік, за якога нам не сорамна