Хто і за колькі прасоўвае лінію Пуціна на Захадзе

Лабістычная машына Крамля прыносіць свае дывідэнды. Захад уводзіць санкцыі, але наўрад ці здольны змяніць палітыку адносна Расеі.
Іна Чанчавік· 17 Чэрвеня 2014
Хто і за колькі прасоўвае лінію Пуціна на Захадзе

У Еўропе і ЗША ўжо даўно практыкуецца лабіяванне інтарэсаў пэўнай дзяржавы. Шмат хто падпісвае дамовы са спецыяльнымі агенцтвамі, PR-кампаніямі з мэтай стварэння спрыяльных умоваў не толькі для бізнесу, але перадусім, для кантролю над палітычнымі рашэннямі ўнутры дзяржавы.

Найбольш вядомым для беларусаў прыкладам лабіявання сталася праца ангельскага Лорда Бэла на карысць Александра Лукашэнкі. За паляпшэнне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне Бэл павінен быў атрымаць ажно € 10 млн.

І ў ЗША, і ў ЕЗ кожная кампанія, якая займаецца прасоўваннем інтарэсаў мусіць зарэгістравацца. У Злучаных Штатах гэта адбываецца ў Міністэрстве Юстыцыі на аснове Акту аб рэгістрацыі замежных агентаў. У ім падаецца ўся інфармацыя наконт кампаніяў, якія працуюць “у якасці агентаў па прасоўванні замежных палітычных сілаў”.

Гэтак адной з найбольш адметных агенцыяў з’яўляецца Ketchum Inc., асноўная PR-кампанія Расейскай Федэрацыі ў ЗША. Адміністрацыя прэзідэнта Пуціна падпісала з ёю кантракт яшчэ ў 2006 годзе, падчас расейскага старшынства ў “Вялікай васьмёрцы”.  Паводле дамовы Ketchum Inc. забяспечвае расейскі ўрад “спецыялістамі па сувязях з грамадскасцю, а таксама лабіяваннем і падтрымкай сувязяў са СМІ”. Пачынаючы з 2006 году Ketchum Inc. атрымала ад расейскага ўраду болей за $ 26 млн.

У 2007 годзе пасля газавага канфлікту паміж Расеяй і Украінай у межах супрацы з Ketchum Inc. Расея падпісала кантракт з кампаніяй Alston & Bird, якая мела займацца паляпшэннем расейскага Газпрому.

Газпром з’яўляецца асноўным прапагандыстам расейскай палітыкі ў свеце. Менавіта да гэтай кампаніі належаць не толькі газавыя актывы, але і некаторыя СМІ ў Расеі. Праз яго Пуцін мае магчымасць кантролю над фарміраваннем грамадскай думкі ўнутры краіны, а з дапамогай замежных лабістаў і ў ЗША.

У 2012 годзе інфармацыйная амерыканская некамерцыйная карпарацыя ProPublica паведаміла, што Ketchum Inc. адказная за распаўсюджванне ў амерыканскіх СМІ інфармацыйных аглядаў ад прарасейскіх экспертаў, уключна і ў CNBC (найбуйнейшая ў свеце сетка інфармацыйных праграмаў).

У Еўропе іміджам Расеі, і ў прыватнасці, Газпрому, займаюцца кампанія Gplus і Грэгар Крэўцхубэр, які раней быў спікерам камісара ЕЗ па справах прамысловасці і прадпрымальніцтва. Лабістычная праца вядзецца не толькі ў Брусэлі, але і ў Францыі, Нямеччыне (агенцтва Dimap), Італіі (агенцтва Reti).

Не толькі буйныя кампаніі, але і пэўныя асобы займаюцца лабіяваннем інтарэсаў Крамля і яго атачэння. Адам Вальдман, заснавальнік і прэзідэнт кансультацыйнай кампаніі The Endeavor Group, паводле Міністэрства Юстыцыі працаваў для расейскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі. Яго бізнес ў вялікай ступені падтрымліваецца Крамлём.

У 2010 годзе Вальдман сустракаўся з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, які быў занепакоены ануляваннем амерыканскай візы мільярдэра. Вальдман ў сваім лісце да Лаўрова напісаў: “The Endeavor Group будзе займацца спатканнямі і карэспандэнцыяй з амерыканскімі палітыкамі ў справе візы для расейскага мільярдэра”. Паводле FARA (Акт аб рэгістрацыі замежных агентаў) за свае намаганні ў справе Дзерыпаска Вальдман атрымаў $ 2,36 млн.

Большасць лабістычных кампаній складаецца са спецыялістаў, якія раней працавалі ў медыях, палітыцы, кансультацыйных цэнтрах. Таму, звяртаючыся да лабістычнай кампаніі, адразу атрымоўваеш гарантыю працы на розных прасторах. Гэта спрыяе распаўсюджванню станоўчага іміжду Расеі не толькі ў пэўных палітычных колах, але таксама, а нават перадусім, у грамадстве. Менавіта гэтым і карыстаюцца расейскія палітыкі і кампаніі.

Пасля падзей ва Украіне ЗША і Еўропа вырашылі ўвесці санкцыі супраць бліжэйшага атачэння Уладзіміра Пуціна і некаторых дзяржаўных карпарацыяў. Аднак гэтыя санкцыі не закранулі пуцінскай піяраўскай і лабістычнай машыны ў Вашынгтоне, якая атрымлівае мільёны даляраў на падтрымку адпаведных дачыненняў на лініі Масква – Вашынгтон.

Падобныя тэмы
ЕСЕўропаЗШАПуцінРасія
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Лукашэнка і амерыканскія выбары, Мінск культавы і бяда рэгіёнаў
Лукашэнка і амерыканскія выбары, Мінск культавы і бяда рэгіёнаў
Хто пераможа на амерыканскіх выбарах і чаму звальненне супрацоўнікаў дзярж.прадпрыемстваў уратуе бізнес? Адказы ў новым выпуску ідэйнага падкасту.
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Размаўляем з каардынатарам штаба Навальнага ў Маскве пра выбары і разумнае галасаванне, згадваем Маска і Лукашэнку, а таксама параўноўваем нас і суседзяў.
Рыдван Бары Уркоста (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 6 Жніўня
Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар
Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар
Самая прарасійская частка Крыма таксама з’яўляецца крыніцай галаўнога болю для Масквы. Ці здолее Крэмль умацаваць свой уплыў у Севастопалі?