Чаму дзіцячыя шлюбы ўсё яшчэ існуюць

На працягу бліжэйшых 10 гадоў 142 мільёны дзяўчат выйдуць замуж не дасягнуўшы 18 год. 
Ірына Астапеня · 1 Чэрвеня 2014
Чаму дзіцячыя шлюбы ўсё яшчэ існуюць

Універсальная дэкларацыя правоў чалавека сцвярджае, што браць шлюб могуць толькі вольныя асобы са свядомасцю важнасці падзеі. Аднак, дзіцячыя шлюбы дагэтуль моцна распаўсюджаныя ў свеце і не маюць тэрытарыяльных межаў ці рэлігійных перашкодаў.

Хоць большасць шлюбаў прыходзіцца на такія краіны, як Індыя, Нігерыя ці Бразілія, нават у Еўропе можна знайсці краіны з высокім паказнікам дзіцячых шлюбаў: Грузія – 17 %, Турцыя – 14 %, Україна – 10 %. У Беларусі ж гэты паказнік складае 7 %. Болей за тое, каля 30 краінаў усё яшчэ дазваляюць шлюб з дзіцём, якое не мае нават 15 гадоў.

Цяпер у свеце жыве каля 400 мільёнаў жанчынаў ва ўзросце 20-49 гадоў, якія выйшлі замуж не дасягнуўшы 18 гадоў. Штогод каля 14 мільёнаў дзяўчат выходзяць замуж да 18 гадоў, адна з дзесяці – да 15.

Даследаванні ААН і недзяржаўных арганізацыяў апісваюць партрэт маладой замужняй дзяўчыны наступным чынам. Звычайна яна паходзіць з беднай сям’і з правінцыі і не мае нават пачатковай адукацыі, у той час як мужам можа быць як малады хлопец, але і 50-гадовы мужчына ці нават гвалтаўнік.

Чаму ж дзяўчыны дагэтуль змушаюцца да ранейшага шлюбу?

Кшталтаваныя на працягу стагоддзяў прававыя і культурныя нормы ў некаторых краінах не ўспрымаюць жанчын як частку грамадства. Яны хутчэй з’яўляюцца цяжарам для сваіх сем’яў, які вымагае выдаткаў на ўтрыманне і адукацыю.

Пасля шлюбу дзяўчыны мусяць даказаць сваю здольнасць нараджаць дзяцей. Несфармаваны дзявочы арганізм падвяргаецца сур’ёзным фізічным і псіхалагічным траўмам, такім як нетрыманне мачы альбо заражэнне ВІЧ. Шанцы на выжыванне немаўлят пры нараджэнні ў такіх дзяўчынаў у пяць разоў меншыя, чым у жанчынаў ва ўзросце 20 гадоў. Народжаныя дзеці звычайна паміраюць на працягу першага году.

2

Дзяўчаты не гатовыя быць жонкамі і маткамі і больш уразлівыя на фізічны і псіхічны гвалт. Яны ізаляваныя ад грамадства і асяроддзя, у якім выраслі, і перавезеныя ў іншыя мясцовасці, дзе іх можна запалохваць і катаваць. Болей за тое, у некаторых краінах згвалтаванне жонкі яе мужам застаецца ў межах закону.

Даследаванні Сусветнага банку паказваюць, што дзяўчыны з гэтых краінаў, каторыя паходзяць з багатых сем’яў, не выходзяць замуж так рана. Беднасць застаецца галоўным стымулам ранейшых шлюбаў.

Кошт пасагу таксама ўплывае на папулярнасць дзіцячых шлюбаў. Напрыклад, у Індыі чым маладзейшая нявеста, тым менш каштуе пасаг. Часта дамова бацькоў дзяўчынкі і яе будучага мужа становіцца спосабам расплаты за доўг альбо вырашэннем сваркі.

У многіх краінах найважнейшаю жаночаю каштоўнасцю з’яўляецца ейная цнатлівасць. Гонар сям’і залежыць ад яе захавання да шлюбу. Таму дзіцячыя шлюбы лічацца сродкам, які забяспечыць сям’ю перад стратай гонару, бо дзяўчыны застаюцца ў небяспецы нават у сямейным асяроддзі. Часта іх гвалцяць старэйшыя мужчыны, суседзі, знаёмыя. Ніводны бацька не будзе гарантаваць цнатлівасць дзяўчыны пасля 18 гадоў, бо да таго часу яна напэўна ўжо была згвалтаваная некалькі разоў.

Насуперак стэрыятыпам у мусульманскіх краінах ёсць людзі, якія выступаюць супраць дзіцячых шлюбаў. Іслам кажа, што мужчыны і жанчыны павінны абіраць партнёраў свабодна, а дзеці нездольныя гэтага зрабіць. Аднак большасць не бачыць у дзіцячых шлюбах праблемы.

Таму галоўным сродкам барацьбы супраць дзіцячых шлюбаў застаецца адукацыя. Калі б дзяўчыны мелі магчымасць вучыцца, то атрымалі б шанец асабістага развіцця і атрымання добрай працы. Яны маглі б навучыцца метадам натуральнага планавання сям’і, пазнаць свае грамадзянскія правы і нарэшце б здолелі змагацца за сябе.

Гэта не толькі б спрычынілася да развіцця дэмакратыі ў гэтых краінах, але і да іх эканамічнага росту.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алёна Мельчанка , Ірына Іванова , Таня Кавалёнак · 26 Верасня
Планы реформ, инцидент в Гомеле и хоумскулинг – жаркий сентябрь в образовании
Планы реформ, инцидент в Гомеле и хоумскулинг – жаркий сентябрь в образовании
Обсуждаем нашумевшие новости и личную историю перехода на хоумскулинг 
Рыгор Астапеня· 26 Жніўня
Тры прычыны, чаму трэба звольніць міністра Карпенку
Тры прычыны, чаму трэба звольніць міністра Карпенку
Новае эпічнае ВІДЭА!
Вадзім Мажэйка· 29 Ліпеня
Пяць рэформаў, якіх патрабуе школьны курс літаратуры
Пяць рэформаў, якіх патрабуе школьны курс літаратуры
Кнігі пісалі не толькі ў Расіі, не толькі мужчыны і не толькі даўным-даўно.