• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Хто купляе беларускі бензін у Галандыі?

    Улады Беларусі здолелі знайсці адпаведных сабе партнёраў.

    Калі факт, што Галандыя з’ўляецца значным гандлёвым партнёрам Беларусі агульнавядомы, то фірмы, купляючыя беларускі бензін, часта застаюцца ў цяні. Хоць адна з іх з’яўляецца найбуйнейшым трэйдэрам у свеце, а рэпутацыя другой у разы горшая за рэпутацыю рэжыму Лукашэнкі.

    Асноўнымі галандскімі партнёрамі беларускай нафтавай прамысловасці з’яўляюцца Vitol i Trafigura. Галандска-швайцарскі Vitol з’яўляецца найбуйнейшым прыватным энергетычным трэйдэрам у свеце. Ягоны абарот за 2012 год склаў больш чым 300 мільярдаў даляраў. Гэта ў 5 разоў больш, чым ВУП Беларусі. Гандаль нафтай толькі частка дзейнасці кампаніі. Апроч таго, Vitol займаецца транспартыроўкай і выведкай энергарэсурсаў. Да прыкладу, кампаніі належыць 49 % акцый Вентспілскага тэрміналу.

    Іншым партнёрам Беларусі з’яўляецца Trafigura, трэці найбуйнейшы прыватны энергетычны трэйдар, які саступае толькі Vitol і Glencore. У 2012 годзе абарот кампаніі склаў больш за 120 мільярдаў даляраў. Свае аперацыі Trafigura праводзіць з Лондану, а матчыная кампанія зарэгістраваная ў карыбскім афшоры. За піяр кампаніі адказвае Bell Pottinger Private. Фірма заснаваная тым самым лордам Бэлам, што працаваў на Лукашэнку.

    Як і Лукашэнка, Trafigurа мае не найлепшую рэпутацыю ў свеце. У 2006 кампанія правяла выкід таксічных адкідаў у Кот д’Івуары, што прывяло да смерці 17 чалавек і захворвання больш 30 000 людзей. Першапачаткова Trafigura планавала выкінуць адкіды ў галандскім парту, аднак там была агучаная лічба ў 1000 еўра за разгрузку аднаго кубаметра адкідаў. Trafigura вырашыла заашчадзіць і, як напісаў дырэктар кампаніі Клод Дафін сваім падначаленым, “быць крэатыўнай”. Кампанія выйшла на “крэатыўнага” бізнесоўца Саламона Ўгбурогбу, які выліў 500 тонаў таксічных адкідаў на публічных звалках у  Абіджане, найбуйнейшым горадзе Кот д’Івуара.

    Зараз Угбурогбу адседжвае свой 20-гадовы тэрмін. Сяргей Чортаў, украінскі капітан судна з таксічнымі адкідамі, атрымаў 5-гадовы тэрмін умоўна. Trafigura патраціла некалькі сотняў мільёнаў даляраў на кампенсацыі і выплаціцла вялікія штрафы.

    Trafigura і Vitol маюць за сабой вялікі шлейф скандалаў: яны займаліся продажам ірацкай нафты ў той момант, як рэжым Садама Хусэйна знаходзіўся пад санкцыямі міжнароднай супольнасці. Trafigura таксама мае дачыненне да хімічнага выбуху ў Нарвегііў 2007 годзе, а Vitol прадаваў нафту Слабадану Мілошавічу ў 1995 годзе.

    Такім чынам, рэжым Лукашэнкі з’яўляецца не найгоршым партнёрам нафтавых трэйдераў. У 2012 годзе Беларусь экспартавала ў Галандыю больш чым на 7,5 млрд даляраў, з чаго каля 90 % гэта гандаль нафтапрадуктаў. За гэта Галандыя не раз чула абвінавачванні з боку беларускай грамадзянскай супольнасці. Але Галандыя не мае магчымасці настолькі кантраляваць свае фірмы, а нафтавыя трэйдэры не будуць адмаўляцца ад сваіх інтарэсаў, нават калі б у Беларусі апазіцыя мела шырокую падтрымку.

    Рыгор Астапеня

    Спадабалася? Рэкамендуй сябрам!
    ПаказацьСхаваць каментары