• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Яраслаў Качыньскі вяртаецца ва ўладу?

    У Польшчы пачынаецца перадвыбарчая гонка. 

    Выбары ў Еўрапейскі парламент, якія пройдуць у Польшчы 25 траўня, афіцыйна распачынаюць выбарчы сезон у Польшчы. У бліжэйшыя два гады палякі будуць абіраць не толькі сваіх еўрадэпутатаў, але і нацыянальны парламент і прэзідэнта. Рост падтрымкі Яраслава Качыньскага і заняпад рэйтынгу Дональда Туска сведчаць, што змена ўлады ў Польшчы можа хутка стаць рэальнасцю.

    Агульная колькасць зацікаўленых выбарамі ў Еўрапейскі парламент складае не больш за 25 %. Згодна з Цэнтрам даследванняў грамадскай думкі, палякі лічаць, што да ЕП павінны стартаваць тыя дэпутаты, якія з’яўляюцца прафесіяналамі, добра валодаюць ангельскай мовай, культурныя і ўраўнаважаныя палітыкі з досведам.

    Гэта вельмі важна ў кантэксце апошніх fou-paux Яцэка Пратасевіча, былога кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі. Некалькі тыдняў таму нямецкія мытнікі затрымалі яго падчас дагляду рэчаў. Згодна з нямецкім Більдам, П’яны Пратасевіч выкрыкваў “Heil Hitler” і тое, што “ён з Еўрапейскага Звязу”, таксама запытаў мытнікаў, ці былі яны ў Асвенціме.

    Хоць людзі выказваюць малую зацікаўленасць у гэтых выбарах, яны стануць сапраўдным выпрабаваннем для дзвюх варожых партый Права і Справядлівасць Яраслава Качыньскага і Грамадзянскай Платформы Дональда Туска. Ужо восем месяцаў апазіцыйны ПіС з’яўляецца лідарам апытанак, яго падтрымоўвае траціна электарата.

    Прэзідэнцкія выбары

    У 2015 годзе не толькі беларусы будуць мець прэзідэнцкія выбары. Большасць аналітыкаў кажуць, што найбольш верагодным кандыдатам застаецца прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. Ён дагэтуль з’яўляецца лідарам апытанняў, 71 % палякаў давяраюць яму.

    Прэтендаваць на пост прэзідэнта, магчыма, будзе і прэм’ер Дональд Туск. У 2010 годзе ён мог лёгка заняць крэсла прэзідента, але аддаў перавагу больш важнай пасадзе прэм’ера. Камароўскі, згодна с Newsweek Polska, паведаміў, што нягледзячы на рашэнне Туска ён будзе прыймаць ўдзел у выбарах 2015 года.

    ПіС дагэтуль не мае свайго кандыдата. Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі больш патрэбны ў якасьці кандыдата на прэм’ера. Магчымым кандыдатам ў прэзідэнты з падтрымкай ПіС можа стаць Пётр Гліньскі. Гліньскі з’яўляецца прафесарам сацыялогіі, не належыць да ніякай партыі, але апошнім часам супрацоўнічае з ПіС. Сам Гліньскі з падачы Качыньскага прынамсі ўжо два разы з’яўляўся у медыях, як кандыдат у прэм’еры і прэзідэнты Варшавы.

    Гэты кандыдыт пасуе ПіС: мае чыстую біяграфію, яго маці ўдзельнічала ў Варшаўскім паўстанні, бацька – архітэктар. Сам Гліньскі пачаў навуковую кар’еру пасля 1989 года, да гэтага часу належаў да антыкамуністычнай апазіцыі. Позна ажаніўся, мае малое дзіця і займаецца спортам. Адзіная праблема ў тым, што ягоны твар не распазнаецца электаратам.

    Найважнейшая бітва

    Галоўнымі, аднак, застаюцца парламенція выбары. З апытанняў грамадскай думкі вынікае, што ПіС у 2015 годзе мае магчымасць самастойна кіраваць краінай. Зараз працэнт прыхільнікаў гэтай партыі складае 32 %, у параўнанні з ГП, якая набірае 22 %. Трэцяя партыя, якая дакладна ўвойдзе ў парламент, Левы Дэмакратычны Саюз – мае 10 % электарату.

    Прычыны крыюцца, перадусім, у палітыцы, якую ў апошнія гады праводзіў ўрад Туска. Папулярнасць Туска забралі рэформа павелічэння пенсійнага ўзросту да 67 гадоў і рэформа, звязаная з прымусовым адданнем дзіця ў школу ў 6-гадовым ўзросце. Палякі кажуць, што урад кіраваў большасць інвестыцый на вялікія гарады, занядбаўшы вёскі. Гэтаксама ўлады павялічылі эфектыўную стаўку ападаткавання.

    Адначасова Платформа даволі добра садзейнічала з Нацыянальным банкам Польшчы і Камісіяй фінансавага нагляду па нейтралізвацыі наступстваў крызісу ў 2008-2009 гг. Таксама ўрад здолеў правесці невялікую лібералізацыю рынку працу. У  2013 годзе Платформа абмежавала колькасьць прафесій, якія падлягаюць сертыфікацыі ці іншым фармальным абмежаваньням. Аднак, большасць рэспандэнтаў, паводле дадзеных Цэнтра даследванняў грамадскай думкі ад лістапада 2013 г., выказваюць недавер да каманды Туска. Пра пазітыўныя эфекты працы кабінета Туска маглі сказаць толькі 33 % апытаных.

    Праўдападобна, што пасля выбараў ці нават напярэдадні іх палітычная сцэна зменіцца. Левы Твой Рух (раней Рух Палікота) ці мноства дробных правых партыяў наўрад ці трапяць у Парламент. Аднак, пераможца ўсё адно будзе вымушаны шукаць кааліцыянта.

    Існуе, аднак, меркаванне, што восенню 2015 года ПіС пачне распадацца. Марек Мігальскі, актыўны ў беларускіх справах еўрадэпутатат, кажа што “дэзінтэграцыя ПіС на выбарчым ўзроўні пачнецца восенню 2015 года. Чаму? Таму што адбудуцца прэзідэнцкія выбары, якія Качыньскі прайграе. Палітык, які зараз змагаецца з Янушам Палікотам за тытул найбольш непрыемнай асобы ў краі (ЦДГД: 57 % апрошаных не давярае старшыні ПіС), не мае шансаў, каб пераканаць да сябе больш за 50 % палякаў”. У гэтай сітуацыі, згодна з меркаваннем Мігальскага, “ПіС змушаны да быцця ў апазіцыі і пасІўнага назірання за тым, як Платформа дрэнна кіруе краем”.

    Вынікі выбараў складана прагназаваць і таму, што толькі 44 % рэспандэнтаў плануюць прыймаць у іх удзел. Расце таксама колькасць і тых, хто не хоча галасаваць – з 36 % да 45 %. Такім чынам, магчыма, што большасць палякаў не пойдуць на выбары, хоць Качыньскі дакладна здолее змабілізаваць свой цвёрды электарат, людзей старэйшага ўзросту. У такім выпадку ПіС зможа заняць 231 месца ў Парламенце і самастойна кіраваць краінай.

    ПаказацьСхаваць каментары