паказвае шматгранную рэчаіснасць беларускіх гарадоў у пяці вымярэннях
Мы не імкнемся прысароміць найгоршыя гарады і пахваліць найлепшыя – Цэнтр новых ідэй хоча, хутчэй, павялічыць зацікаўленасць грамадства рэгіянальнымі праблемамі і ўзмацніць экспертную дыскусію.
дэмаграфічная ўстойлівасць
стан эканомікі
якасць жыцця
празрыстасць кіравання
турыстычная прывабнасць
Для нас найлепшым горадам з’яўляецца той, жыццё ў якім адначасова ўстойлівае і дынамічнае. У ім нараджаецца больш дзяцей, чалавек мае большыя шанцы на атрыманне вышэйшай адукацыі, на знаходжанне высокааплатнай працы, на карыстанне сацыяльнымі паслугамі высокай якасці.
Наіўна кажучы, найлепшы горад – гэта такі, у якім хочацца правесці ўсё жыццё
Абраныя дваццаць паказнікаў рэйтынга адлюстроўваюць, безумоўна, нашае ўяўленне пра найлепшы горад. Пры гэтым некаторыя паказнікі не знайшлі свайго адлюстравання ў рэйтынгу, напрыклад, стан інфраструктуры ці стан экалогіі, бо мы не знайшлі адпаведнага колькаснага індыкатара. Але нягледзячы на ўсе праблемы, мы імкнуліся стварыць якасны і празрысты рэйтынг.
У наш рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 50 тысяч чалавек, – у іх жыве амаль дзве траціны беларускага насельніцтва і яны з’яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі актарамі. Гэта не значыць, што гарады з 20 тысячамі жыхароў ці вёскі не могуць быць добрымі месцамі жыхарства, але іх роля ў Беларусі невялікая і будзе рабіцца ўсё меншай, таму яны выключаныя з рэйтынга.
Натхненнем для падрыхтоўкі гэтага рэйтынга паслужылі глабальныя прыклады, прыклады суседніх краін і Рэйтынг гарадоў Беларусі, складзены дзесяцігоддзе таму. Усе яны даследуюць, па вялікім рахунку, тыя ж рэчы, што і Рэйтынг беларускіх гарадоў, хоць заходнія прыклады ўсё ж у стане ахапіць больш сфераў і валодаюць большым масівам статыстычных звестак.
Хоць падобныя індэксы змяншаюць бачны памер інфармацыі, у практыцы ўнутры рэйтынга знаходзіцца вялікая колькасць статыстычных дадзеных, якія ўрэшце і вызначаюць месца кожнага горада ў рэйтынгу. Ніжэй мы падаем тлумачэнні выбару ўсіх паказнікаў паводле пяці вымярэнняў.
Кожнае вымярэнне (не індыкатар) мае аднолькавую вагу ў агульным выніку – і гэта, безумоўна, спрашчэнне. Аднак мы свядома ідзем на яго, каб забяспечыць празрыстасць і яснасць нашага даследавання, тым болей, што ўрэшце ўсе аспекты важныя, каб вызначыць сапраўды найлепшы горад.
Вынікі па большасці паказніках выраўненыя па шкале ад 0 да 100 балаў паводле формулы
Выключэннем з’яўляюцца вынікі экспертнага рэйтынга па славутасцях Беларусі і па паказніках у межах вымярэння “Празрыстасць кіравання”. У ім вынікі прадстаўленыя паводле трохступеньчатай шкалы:
Паглядзіце, як робіцца шкала, на прыкладзе:
Вынікі ж вымярэнняў падаваліся паводле сярэдняй лічбы ўсіх паказнікаў у межах гэтага вымярэння, а агульны рэйтынг з’яўляецца сярэдняй лічбай усіх вымярэнняў.
Амаль ва ўсіх выпадках мы выкарыстоўвалі звесткі за адзін год (за апошні з даступнымі дадзенымі). Адзіным выключэннем з’яўляюцца інвестыцыі ў асноўны капітал. Іх узровень у гарадах часта змяняецца згодна з прыярытэтамі ўладаў, таму ў гэтым выпадку мы выкарыстоўвалі сярэдні паказнік за пяць гадоў.
Пэўнай праблемай пры стварэнні рэйтынга беларускіх гарадоў быў статус блізу паловы гарадоў – яны маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання (а не абласнога), таму некаторыя дадзеныя ў іх збіраюцца на ўзроўні ўсяго раёна, а не горада. Мы доўга думалі, якім чынам кампенсаваць гэты недахоп, але ў практыцы ручное выпраўленне дадзеных магло б зменшыць празрыстасць даследавання. Таму мы проста дадаем адзнаку, калі выкарыстоўваем дадзеныя па раёне, каб Вы бралі гэта ў разлік пры вывучэнні вынікаў рэйтынга.
Стварэнне такіх камбінаваных індыкатараў, як гэты рэйтынг, – гэта заўсёды пэўны кампраміс у методыцы даследавання. На жаль, сёлета мы не здолелі знайсці ўсе кампрамісы, якія мы б хацелі пабачыць, таму не ўсе пажаданыя індыкатары трапілі ў рэйтынг. Магчыма, нам не хапіла Вашых ідэй, таму мы вас ласкава просім адказаць на некалькі пытанняў (адказваць на ўсе з іх неабавязкова).
Перайсці да гугл-формыЯк было паказана вышэй, наш рэйтынг выкарыстоўвае канкурэнтныя адзнакі – колькасць балаў, якую горад набярэ паводле паказніка, залежыць ад таго, які горад мае найлепшы вынік (і адпаведна атрымае 100 балаў) і які горад мае найгоршы (і адпаведна атрымае 0 балаў). У практыцы большасць гарадоў знаходзяцца ў цені Мінска ці Гродна ды ззяюць на фоне Оршы. Гэта ззянне, аднак, не варта перабольшваць, паколькі быць лепшым за Оршу не так і складана.
Для таго, каб даступна праілюстраваць вынікі гарадоў ва ўсіх вымярэннях, мы стварылі ніжэйшы інструмент. Ён служыць таксама інструментам рэкамендацый, каб мясцовыя эліты маглі лёгка пабачыць, у якіх сферах ім трэба прыкласці болей намаганняў. На графіку колерам зазначаныя паказнікі і вымярэнні, па якіх горад мае вынік ад 1 да 33, ад 34 да 67 і ад 68 да 100.