падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Спадарожны вецер: як Беларусь развівае ветравую энергетыку

Спадарожны вецер: як Беларусь развівае ветравую энергетыку
Разглядяем ветравую энергетыку ў Беларусі і падтрымку ў развіцці гэтай галіны з боку Еўрапейскага саюза.

Еўрапейскі саюз з’яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне вытворчасці ветравой энергіі. Зыходзячы з прагнозаў Еўрапейскай ветраэнергетычнай асацыяцыі да 2020 года энергіі, якая атрымліваецца ад ветру, будзе дастаткова, каб задаволіць 17% патрэб ЕС. Адна з дзяржаў ЕС, Данія, ужо пакрывае амаль палову сваіх патрэб у электраэнергіі, выкарыстоўваючы ветравыя турбіны.

Беларусь, тым часам, пачынае ісці па слядах сваіх еўрапейскіх суседзяў. На дадзены момант энергію ў краіне выпрацоўваюць каля 80 ветравых турбін, як дзяржаўных, так і прыватных. Аднак, паводле ацэнак экспертаў, ёсць яшчэ каля 2 000 прыдатных пляцовак, якія можна выкарыстоўваць для генерацыі энергіі ветру. Гэта азначае, што краіна мае патэнцыял вырабляць праз ветравыя устаноўкі ў 23 разы больш энергіі, чым цяпер. Прагрэс бачны, у 2016 годзе энергіі ветру ў Беларусі выпрацоўвалася ўжо у 75 разоў больш, чым у 2010 годзе. Доля электраэнергіі, вырабленай за кошт энергіі ветру, у агульным аб’ёме спажытай электраэнергіі ў Беларусі пачынае ўзрастаць.

 

Навагрудскі раён – адна з самых высокіх кропак краіны – з’яўляецца лідарам у гэтым сектары. Мясцовыя ўлады актыўна займаюцца ветравой энергетыкай, прыцягваюць у гэтую сферу інвестыцыі і ўдзельнічаць у міжнародных праектах. У гэтым раёне таксама знаходзіцца самая старая ў краіне ветравая электрастанцыя, якая выпрацоўвае дастатковую колькасць энергіі, каб на чвэрць задаволіць патрэбы раёна.

 

У рамках ініцыятывы EU4Energy, Еўрапейскі саюз падтрымлівае развіццё ветравой энергетыкі ў Беларусі. З гэтай мэтай ЕС аказаў фінансавую падтрымку на набыццё і ўстаноўку новых ветраных турбін каля вёскі Грабнікі Навагрудскага раёна. Турбіна была дастаўленая з Германіі і ўсталяваная гэтай вясной і цяпер вырабляе чыстую, аднаўляльную энергію для беларускіх спажыўцоў.

Антон Табачкоў, інжынер будаўнічай кампаніі, якая праектавала турбіну, кажа: “Турбіна можа вырабляць да 7 млн. кілават-гадзін электрычнай энергіі ў год. Гэтага дастаткова, каб забяспечыць электрычнасцю каля 5000 сем’яў. Гэта самы высокі і адзін з самых магутных генератараў на электрастанцыі. Акрамя таго, гэта першая, абсалютна новая ўстаноўка еўрапейскай вытворчасці на нашай платформе”.

У раёне пачалі працаваць з “зялёнай” энергетыкай шэсць гадоў таму, пасля далучэння да Пагаднення мэраў ў галіне клімату і энергетыкі. У Навагрудку ўжо распрацаваная асаблівая кліматычная стратэгія, горад плануе скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20% да 2020 году. Стаўкі робяць на энергію ветру.

Тлумачыць Дзмітрый Мартыненка, інжынер будаўнічай кампаніі, якая займаецца ветравымі ўстаноўкамі:

“Навагрудак – самае спрыяльнае месца ў Беларусі для развіцця ветраэнергетыкі з пункту гледжання надвор’я. У гэтым раёне працуе ўжо больш за дзесяць турбін. Новую турбіну, якую ўсталявалі ў рамках праекта ЕС, запусцілі толькі нядаўна, абсталяваўшы датчыкамі руху, каб забяспечыць бесперабойную працу”.

Наталля Быўшук з каледжа ў Навагрудку, кажа: “Гэта выдатна, што ў нашым раёне ёсць ветравая электрастанцыя. Абапіраючыся на вопыт нашых еўрапейскіх суседзяў мы бачым, як энергію можна здабываць літаральна з паветра”.

Навагрудак – гэта добры прыклад для органаў дзяржаўнага кіравання і бізнесу з іншых рэгіёнаў Беларусі. Ветравая энергетыка цяпер таксама развіваецца недалёка ад Мінска і Магілёва. Раней у краіне ўсталёўваліся адзінкавыя ветравыя турбіны, а цяпер, дзякуючы падтрымцы ЕС, ствараюцца ветравыя электрастанцыі з сучасным абсталяваннем, як напрыклад у Навагрудку. Падобныя ініцыятывы дапамагаюць краіне перайсці на экалагічна чыстыя крыніцы энергіі, спажываюць менш паліўна-энергетычных рэсурсаў і паменшыць забруджванне навакольнага асяроддзя.

Ініцыятыва EU4Energy спрыяе энергазберажэнню, энергаэфектыўнасці і выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Гэта зрабіць энергію больш таннай і даступнай для грамадзян, дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў. Каб даведацца пра ініцыятыву больш, пераходзьце па спасылцы www.eu4energy.eu.

Артыкул быў падрыхтаваны пры садзейнічанні Еўрапейскага саюза ў рамках ініцыятывы EU4Energy. Погляды, выказаныя ў тэксце, належаць выключна аўтару і ніякім чынам не прадстаўляюць погляд Еўрапейскага саюза.